Перайсці да зместу

Інверсія (метэаралогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 17:18, 5 лютага 2022, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Туман, які ўзнік праз тэмпературную інверсію.

Інверсія ў метэаралогіі азначае анамальны характар змены якога-небудзь параметра ў атмасферы з павелічэннем вышыні. Найболей часта гэта адносіцца да тэмпературнай інверсіі, то бок да павелічэння тэмпературы з вышынёй у некоторым пласце атмасферы замест звычайнага паніжэння (гл. атмасфера Зямлі).

Адрозніваюць два тыпа інверсіі:

  • прыземныя інверсіі тэмпературы, якія пачынаюцца непасрэдна ад зямной паверхні (таўшчыня пласту інверсіі — дзясяткі метраў)
  • інверсіі тэмпературы ў свабоднай атмасферы (таўшчыня пласта інверсіі дасягае сотні метраў)

Інверсія тэмпературы перашкаджае вертыкальным перасоўванням паветра і спрыяе ўтварэнню імгі, туману, смогу, аблокаў, міражоў. Інверсія дужа залежыць ад мясцовых асаблівасцяў рэльефа. Павелічэнне тэмпературы ў інверсійным пласце вагаецца ад дзясятых доляй градусаў да 15—20 °C і болей. Найбольшую моцнасць маюць прыземным інверсіі тэмпературы ў Усходняй Сібіры і ў Антарктыдзе ў зімовы перыяд.