Перайсці да зместу

Жан Клуэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 19:48, 25 сакавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Жан Клуэ
Фатаграфія
Дата нараджэння каля 1480[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1541[3][4][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Франсуа Клуэ
Род дзейнасці мастак, рысавальнік
Жанр партрэт
Мастацкі кірунак Французскі Рэнесанс[d]
Заступнікі Францыск I
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жан Клуэ Малодшы (Jean Clouet; 1485(?), вобл. Фландрыя1541) — французскі жывапісец-партрэтыст эпохі Адраджэння. Бацька Франсуа Клуэ.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў свайго бацькі Жана Клуэ Старэйшага. Прыдворны мастак Францыска I (з 1516). У 1521—25 у г. Тур (Францыя), пазней у Парыжы.

Творы вызначаюцца мініяцюрнай дакладнасцю выканання, яркімі і чыстымі тонамі, характарнасцю вобразаў з некаторай аднастайнасцю ўрачыста застылых поз. Творы Жана Клуэ былі ў значнай ступені арыентаваны на нідэрландскія традыцыі, а таксама на дасягненні Ганса Гольбейна Малодшага. Гэта добра бачна ў партрэтах дафіна Францыска (каля 1519), герцага Клода Гіза (каля 1525), Шарлоты Французскай (каля 1520), але асабліва Францыска I (каля 1525). У выяве караля знайшло спалучэнне імкненне да аб'ектыўнай дакладнасці, характарнасці і пышнай дэкаратыўнасці, што дазволіла не толькі выразна паказаць мадэль, але і адлюстраваць эпоху. Мастаку таксама прыпісваюць аўтарства партрэтаў Людовіка Клеўскага, графа Неверскага (каля 1519), пані Канапель (каля 1523), Луі дэ Клеў (1530), Францыска I на кані (1540) і інш. Малюнкі строгія паводле графічнай манеры.

Зноскі

1. Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL Праверана 30 чэрвеня 2022.

2. http://kmska.be/collection/work/data/cmyyf8 Праверана 2 мая 2024.
3. RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.

4. Jean Clouet — 2009.

• Клуэ // Беларуская энцыклапедыя ў 18 т. Т. 8 / Рэдкал. Г.П.Пашкоў і нш. — Мн.: БелЭн, 1999. ISBN 985-11-0144-3
• Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б.А.Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4