Перайсці да зместу

Пасад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 15:20, 20 ліпеня 2023, аўтар Τάρας στον Παρνασσό (размовы | уклад)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Пасад — гарадское гандлёва-рамеснае паселішча за межамі ўмацаванняў дзядзінца або вакольнага горада.

Гандлёва-рамесны пасад — галоўнае адрозненне сярэднявечных гарадоў, у т.л. Русі, ад вёсак і феадальных сядзіб — замкаў. Ад вёсак пры замках пасады адрозніваліся больш высокай занятасцю насельніцтва ў гандлі і рамястве. З часам, але не абавязкова, пасады умацоўваліся і ператвараліся ў вакольныя гарады, але маглі захоўваць назву пасада. Напрыклад Вялікі пасад ў Полацку ўжо з 1030-х гадах быў вакольным горадам. На пасадзе звычайна жыла асноўная частка насельніцтва горада і знаходзіўся торг. Пры нападзе на горад неўмацаваны пасад знішчаўся, часта самімі абаронцамі, а насельніцтва хавалася ў дзядзінцу або вакольным горадзе.