Перайсці да зместу

Размовы:Уладзімір Караткевіч

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 11:11, 22 ліпеня 2023, аўтар JerzyKundrat (размовы | уклад) (JerzyKundrat перайменаваў старонку Размовы:Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч у Размовы:Уладзімір Караткевіч па-над перасылкай)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
✰
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускай Вікіпедыі. Гл. старонку абмеркавання (статус прысвоены 22 мая 2015 года).

"Таксама вы нам абяцаеце, што напісалі гэта самі, або скапіравалі з рэсурсу, які знаходзіцца ў публічнай уласнасці, або з аналагічнага свабоднага рэсурсу. НЕ КЛАДЗІЦЕ СЮДЫ, БЕЗ АДПАВЕДНАГА ДАЗВОЛУ, МАТЭРЫЯЛУ, ЯКІ АХОЎВАЕЦЦА АЎТАРСКІМ ПРАВАМ!" А чаму тады гэты артыкул узяты з даведніка Беларускія пісьменнікі: 1917-1990. Мінск: Мастацкая літаратура, 1994??? Ці спадар JerzyKundrat атрымаў на яго дазвол?

Элементарныя факты (быў, рабіў) не падлягаюць ахове як аўтарскі матэрыял (і ў Еўропе, і ў ЗША; гл. англійскую ВП), іначай не выйшла б аніводная гістарычная кніжка. Ахоўваецца толькі канкрэтнае афармленне, калі яно носіць прыкметы арыгінальнай працы (т.ч., мы тут не кажам пра базы даных) "Патрэбнасць дазволу" вызначаецца толькі для капіравання цалкам з арыгінальных эл. рэсурсаў.
Колькі мне вядома, для папяровага выдання гэта так не вызначаецца (іначай не выйшла б аніводная энцыклапедыя, дзе таксама не просяць дазволу ў кожнага з аўтараў цытаваных кніг).
Карацей, паспрабуйце патлумачыць, чаго канкрэтна вы дамагаецеся. Спасылку на кнігу было б варта даць, гэта так. Yury Tarasievich 14:37, 30 Кастрычнік 2007 (UTC)