Перайсці да зместу

Выбухі ў Кермане (2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Месца нападу Іран Керман
Дата 3 студзеня 2024
15:50–16:00
Спосаб нападу выбухі
Зброя 2 бомбы
Загінулыя 103
Параненыя 211

3 студзеня 2024 года ў Кермане (Іран) двума выбухамі была сарвана памятная цырымонія ў гадзіну гібелі іранскага Касема Сулеймані. Загінулі як мінімум 103 мірныя жыхары, у тым ліку дзеці, яшчэ 211 атрымалі раненні[1][2]. Здарэнне стала самым смяротным тэрактам у краіне з 1979 года[3].

Перадгісторыя

Магіла Касема Сулеймані на могілках пакутнікаў у Кермане, 2021 г.

3 студзеня 2020 года ў выніку атакі БПЛА на багдадскі аэрапорт загінуў іранскі генерал Касем Сулеймані, камандзір атрада «Кудс» Корпуса Вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР). Сулеймані лічыўся другой найбольш уплывовай фігурай у краіне пасля Алі Хаменеі. У якасці кіраўніка «Кудс», ён адыграў ключавую ролю ў фарміраванні палітыкі Ірана на Блізкім Усходзе. Сулеймані адказваў за нагляд за таямнічымі місіямі і падтрымку саюзных урадаў і ўзброеных груп, у тым ліку ХАМАС і Хезбала[2][4]

Падчас пахавальнай працэсіі ў гонар Сулеймані ў Кермане 7 студзеня 2020 года адбылася цісканіна, у выніку якой загінулі па меншай меры 50 чалавек[2].

У пачатку 2020-я гадоў Іран стаў ахвярай нападаў Ізраіля, ІД і іншых суніцкіх экстрэмісцкіх груповак[5]. Атака 2024 года адбылася на фоне ўзмацнення напружанасці на Блізкім Усходзе з-за чарговай эскалацыі ізраільска-палесцінскага канфлікту. За дзень да выбухаў ізраільскі беспілотнік нанёс удар у Ліване, забіўшы намесніка лідара ХАМАС Салеха аль-Аруры[2].

Ход падзей

Выбухі прыгрымелі ў 15:50–16:00[6] у працэсіі, якая ішла да магілы Сулеймані на могілках Гальзар Шахада[3] ля мячэці Сахеб аль-Заман[7]. Першы адбыўся ў 700 метрах ад магілы генерала каля аўтастаянкі, а другі — у кіламетры на вуліцы Шахада, куды многія ўцяклі[1]. Бомба была закладзена такім чынам, каб не было яе выяўлення ля варот бяспекі[8]. Выбухі адбываліся з інтэрвалам ад 10 да 15 хвілін[9][10]. Паводле паведамленняў іранскіх СМІ, напад быў здзейснены з выкарыстаннем двух партфеляў-бомбаў, размешчаных ля ўваходу[8]. Выбухоўку прывялі ў дзеянне дыстанцыйна з дапамогай прылады кіравання. Відавочца заявіў, што адна з бомбаў была закладзена ў смеццевы бак[11]. Намеснік губернатара правінцыі Керман назваў здарэнне тэрактам[2][4][12]

У ходзе выбухаў загінулі 103 чалавекі, яшчэ 211 атрымалі раненні[1] (у тым ліку трое санітараў, якія прыехалі на месца першага выбуху і патрапілі ў выніку другога выбуху[11]). Мяркуецца, што большасць ахвяр загінулі ў выніку другога выбуху[5]. Некалькі параненых былі затоптаныя ў паніцы[13].

Да месца падзей прыбылі ратавальнікі Чырвонага Паўмесяца. Рэза Фалах, кіраўнік правінцыйнага аддзела арганізацыі, заявіў, што іх групы хуткага рэагавання эвакуіравалі пацярпелых, але сутыкнуліся з праблемамі з-за хваль натоўпу, бо яны перашкаджалі на дарогах. Бальніцы ў Кермане і прылеглых раёнах былі прыведзены ў стан гатоўнасці[14] Hospitals in Kerman and surrounding areas were placed on alert to treat victims.[3].

Рэакцыя

4 студзеня ў Іране абвясцілі нацыянальны дзень жалобы па ахвярах тэрактаў.[1].

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін[15], прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган[16] выказалі шкадаванне з нагоды трагедыі.

Заўвагі

  1. а б в г "Iran says at least 103 people killed, 211 wounded in bombing at ceremony honoring slain general". Associated Press. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  2. а б в г д "Twin bomb blasts near Iran general Qasem Soleimani's tomb kill 73 – state TV". BBC. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  3. а б в "Over 100 dead in blasts at memorial for assassinated Iranian commander". The Guardian. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  4. а б "Iran says at least 73 killed in 'terror' blasts near grave of IRGC general Soleimani". Times of Israel. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  5. а б "Iran says at least 103 people killed, 141 wounded in blasts at ceremony honoring slain general". Associated Press. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  6. "Two terrorist blasts in Iran's Kerman leave at least 103 dead, 188 injured". Press TV. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  7. "At least 103 dead in bomb blasts near Iran general Qasem Soleimani's tomb – state TV". BBC. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  8. а б "More than 100 killed in Iran blasts near Soleimani's tomb during ceremony". Al Jazeera. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  9. "Bombs kill 73 at Iran commemorations for slain general: state media". France 24. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  10. "Iran says at least 73 people killed, 170 wounded in blasts at ceremony honoring slain general". Associated Press. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  11. а б "Bombs kill 103 at Iran memorial for slain general: state media". France 24. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  12. "Iranian official declares explosion near Soleimani's tomb was a 'terrorist attack'". i24 News. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  13. "Blasts reported as Iran commemorates assassinated general Soleimani". Al Jazeera. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  14. "Dozens killed in 'terrorist attacks' near tomb of Iranian Guards' Soleimani". Reuters. January 3, 2024. Праверана 3 January 2024.
  15. "Deadly blasts rock ceremony for slain Iranian general Soleimani". France 24. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  16. "Türkiye expresses condolence upon the deadly terrorist attack in Iran". TRT. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.