Паштовы вагон
Паштовы вагон — чыгуначны вагон, спецыяльна прызначаны для перавозкі паштовых адпраўленняў, іх апрацоўкі ў дарозе і абмену ў пунктах прыпынку.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Паштовы вагон звычайна прычапляецца да пасажырскага цягніка[1], або як асобная адзінка ў саставе так званых паштова-багажных цягнікоў, у якія часам могуць уключацца і пасажырскія вагоны[2][3]. Паштова-багажны цягнік спыняецца для абмену пошты на ўсіх прадугледжаных раскладам руху такога цягніка станцыях. Хуткасныя і пасажырскія цягнікі з уключанымі ў іхні састаў паштовымі вагонамі ажыццяўляюць пагрузку і выгрузку пошты толькі на буйных станцыях (вузлавых станцыях або абласных цэнтрах) або перавозяць пошту на далёкія адлегласці. На маршрутах, дле паштовыя перавозкі нязначныя, замест паштовага вагона вылучаюць адно купэ ў першым ад лакаматыва пасажырскім вагоне[1].
Сучасныя паштовыя вагоны дазваляюць ажыццяўляць апрацоўку самых розных паштовых адпраўленняў. У іх прадугледжаны ўсе неабходныя прыстасаванні для прыёму, захоўвання і апрацоўкі мяшкоў і кантэйнераў з лістамі, бандэролямі і пасылкамі, якія перасылаюцца па чыгунцы[2][3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першую ў свеце афіцыйную перавозку пошты ажыццявіла паштовае ведамства Вялікабрытаніі ў 1830 годзе, выкарыстаўшы прыстасаваныя для гэтага вагоны на чыгунцы Ліверпуль — Манчэстэр (англ.: Liverpool and Manchester Railway). Сартаванне пошты ў дарозе ўпершыню стала ажыццяўляцца ў Вялікабрытаніі з увядзеннем перасоўных паштовых аддзяленняў (англ.: Travelling Post Office) у 1838 годзе на чыгунцы Гранд Джанкшн[4][5] , на лініі Ліверпуль — Бірмінгем[6].
Вядома, што першы паштовы вагон з’явіўся 6 студзеня 1838 года ў Англіі і ўяўляў сабой пераабсталяваны вагон для перавозкі скаціны[2]. З верасня 1838 года пачаліся рэгулярныя рэйсы з сартаваннем пошты па ходу руху на лініі Лондан — Бірмінгем[3].
Зноскі
- ↑ а б Почтовый поезд // Филателистический словарь / Сост. О. Я. Басин. — М.: Связь, 1968. — 164 с.
- ↑ а б в Новосёлов В. А. Глава 11. Почты разные нужны, марки разные важны. Железнодорожная почта . Знакомство с филателией: Мир филателии. Смоленск: Мир м@рок; Союз филателистов России (30 кастрычніка 2008). — Электронная книга. Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2012. Праверана 12 чэрвеня 2011.
- ↑ а б в Klug J. Topicals: railway stamps and post offices (англ.). Refresher Course. Linn's Stamp News (18 кастрычніка 2004). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2012. Праверана 9 чэрвеня 2011.
- ↑ Johnson P. Mail by Rail — The History of the TPO & Post Office Railway. — London: Ian Allan Publishing, 1995. — ISBN 0-7110-2385-9. (англ.)
- ↑ White J. H., Jr. The American Railroad Passenger Car. — Baltimore and London: Johns Hopkins University Press, 1978. (англ.)
- ↑ Соркин Е. Б. Почта спешит к людям. — М.: Знание, 1977. — 128 с. (Праверана 15 чэрвеня 2011)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паштовы вагон
- Письмо поедет в «скором» (Праверана 5 снежня 2008)