Мікалай Канстанцінавіч Берг
Мікалай Канстанцінавіч Берг | |
---|---|
Дата нараджэння | не пазней за 1830 |
Дата смерці | не раней за 1868 |
Род дзейнасці | урач, медыцынскі адміністратар, ваенны ўрач, акушэр |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d] |
Член у | |
Узнагароды |
Мікалай Канстанцінавіч Берг (1828 — 1881(?)) — беларускі медык і арганізатар аховы здароўя.
Біяграфія
Шмат гадоў працаваў у марскім ведамстве. У 1852 годзе выйшаў у адстаўку і быў прызначаны інспектарам медыцынскай управы ў Архангельск[1].
З 5 чэрвеня 1864 года заняў пасаду інспектара ўрачэбнай управы Мінскай губерні[2] і працаваў там да 1870 года[3].
Пазней жыў і працаваў у Падольскай губерні, дзе з-за рознагалоссяў з губернатарам губерні была пачата судовая справа супраць яго, у выніку чаго М. Берг быў апраўданы, але выйшаў у адстаўку[1].
Апошнія гады жыцця правёў на мяжы галечы[1].
Грамадская дзейнасць
У Архангельскай губерні стаяў ля вытокаў Таварыства архангельскіх урачоў, створанага ў студзені 1863 года, у тым ліку распрацоўваў яго статут[4]. Гэта была адна з першых грамадскіх медыцынскіх арганізацый у Расіі і першае медыцынскае таварыства на Еўрапейскай Поўначы Расіі[4].
У Мінску, нягледзячы на няўдалую спробу свайго папярэдніка Данііла Восіпавіча Спасовіча стварыць у губерні таварыства ўрачоў 23 снежня 1862 годзе, Берг дамогся гэтага ў 1867 годзе[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Кто они — белорусские немцы? (руск.)
- ↑ Памятная книжка Минской губернии на 1865 год. С. 45 (руск.)
- ↑ Памятныя кніжкі Мінскай губерні за адпаведныя гады
- ↑ а б Андреева А. В. Издания Общества архангельских врачей. Дореволюционный период(недаступная спасылка) (руск.)
- Члены Таварыства мінскіх урачоў
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Медыкі Расійскай імперыі
- Постаці беларускай аховы здароўя
- Медыкі Беларусі
- Мінскія губернскія ўрачэбныя інспектары
- Архангельскія губернскія ўрачэбныя інспектары
- Постаці расійскай аховы здароўя
- Медыкі Расіі