Перайсці да зместу

Мінскае маршрутнае таксі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мінскае маршрутнае таксі — сукупнасць рэгулярных маршрутаў маршрутнага таксі ў г.Мінску.

Гісторыя

Як тып транспарту, маршрутныя таксі ўпершыню ўведзеныя аўтакамбінатам таксаматорнага транспарту ў Мінску ў 1974 годзе з мэтай паляпшэння перавозкі пасажыраў з цэнтра гораду ў жылыя раёны. На маршрутах выкарыстоўваліся мікрааўтобусы РАФ-977ДМ, а з канца 70-х — РАФ-2203.

Пасля распаду СССР маршрутныя таксоўкі зніклі з вуліц гораду і з'явіліся зноў толькі ў 1996-м.[1]

Рухомы склад

Паслугі маршрутных таксі надаюць у Мінску як прыватныя кампаніі, так і дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс». Апроч мікрааўтобусаў «Газель» таксама выкарыстоўваюцца: Mercedes Sprinter, Volkswagen Transporter, Peugeout Boxer, Ford Transit і некаторыя іншыя мадэлі розных вытворцаў.

Аплата праезду

Кошт праезду ў маршрутных таксі незафіксаваны: на розных маршрутах выкарыстоўваецца розны кошт, але ўтрымліваецца ў межах 1850—2500 руб.[2] Да таго ж, кошт можа быць зніжаны, калі пасажыр праязджае нязначную частку маршруту.

Крыніцы

Зноскі

Вонкавыя спасылкі