Перайсці да зместу

Зігмунд Фрэйд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зігмунд Фрэйд, фота Макса Хальберштадта, 1914)

Шаблон:Вызнч (ням.: Sigmund Freud — Зігмунд Фройд, поўнае імя Жыгімонт Шлома Фрэйд, ням.: Sigismund Schlomo Freud; 6 мая 1856, Фрайберг, Аўстра-Венгрыя (цяпер Пршыбор, Чэхія) - 23 верасня 1939, Лондан) — аўстрыйскі псіхолаг, псіхіятр і неўролаг , заснавальнік псіхааналітычнай школы - тэрапеўтычнага накіравання ў псіхалогіі, тэорыі, паводле якой неўратычныя расстройствы чалавека выкліканыя шматкомплекснымі ўзаемаадносінамі несвядомых і свядомых працэсаў.

Біяграфія

У 1873 годзе паступіў у Венскі ўніверсітэт. З 1876 па 1882 працаваў у лабараторыі фізіялогіі жывёл. Праводзіў даследванні па анатоміі і фізіялогіі нервовай сістэмы. У 1881 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны, працаваў у якасці клінічнага неўрапатолага. З 1902 года - прафесар Венскага універсітэта. У 1938 годзе, пасля захопу фашыстамі Аўстрыі, эмігрыраваў у Брытанію.

Дзейнасць

Стварыў спосаб лячэння хворых з дапамогай псіхааналіза, заснаванага на тлумачэнні асацыяцый, сноў, памылак у дзеяннях кліента. Склаў трохчленную энергетычную структуру асобы: усведамленне, перадсвядомае і бессвядомае. Лічыў, што ў аснове неўрозаў ляжаць сексуальныя праблемы. Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA