Перайсці да зместу

Гаага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 14:35, 31 снежня 2011, аўтар CzechoBot (размовы | уклад) (clean up, replaced: русэл → русел using AWB (7893))
Горад
Гаага
нідэрл.: Den Haag
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Правінцыя
Каардынаты
Бургамістр
Вім Дэетман
Заснаваны
Плошча
98,20[1] км²
Вышыня цэнтра
1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
475 200 чалавек (2006)
Шчыльнасць
4839 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+31 70
Паштовыя індэксы
2491–2599
Афіцыйны сайт
Транспартныя артэрыі
A4, A12, А13, А44, N14
Гаага на карце Нідэрландаў
Гаага (Нідэрланды)
Гаага

Гаага (нідэрл.: Den Haag / 's-Gravenhage) — горад на захадзе Нідэрландаў, у берага Паўночнага мора, рэзідэнцыя нідэрландскага ўрада і парламента, сталіца правінцыі Паўднёвая Галандыя і месцазнаходжанне нідэрландскай каралевы Беатрыкс. У Гааге размешчаныя буйныя міжнародныя прававыя органы: Міжнародны Суд ААН і Міжнародны крымінальны суд.

Гаага на моры

У тэрыторыю Гаагі ўваходзяць два важныя пляжы: Кейкдэйн (нідэрл.: Kijkduin), на захадзе гораду, і Схевенінген (нідэрл.: Scheveningen), папулярны ва ўсёй краіне, на поўначы. У былым рыбацкім пасёлку Схевенінген таксама знаходзіцца порт.

У Гаазе ёсць два чыгуначныя вакзалы: «Цэнтральны» (нідэрл.: Centraal Station), канчатковая станцыя для цягнікоў з Утрэхта і з усходу і поўначы Нідэрландаў, і «Галандскай ч.д.» (нідэрл.: Hollandse Spoor), дзе спыняюцца цягнікі на лініі Лейдэн-Ратэрдам і міжнародныя цягнікі ў Антверпен, Брусель і Парыж.

Гарадскі грамадскі транспарт уяўляе шчыльную сетку трамвайных і аўтобусных маршрутаў аператара «Гаагскага трамвайнага грамадства» (нідэрл.: Haagse Tramweg Maatschappij — HTM). У 2004 годзе быў адчынены трамвайны тунэль даўжынёй каля 2 кіламетраў пад цэнтрам горада з двума падземнымі станцыямі.

Гаага з'яўляецца вузлом аўтамабільных дарог. Ёсць аўтастрады ў Амстэрдам (А4 і А44), Ратэрдам (А13) і УтрэхтГерманія (А12).

Аэрапорта ў Гаазе няма (аэрапорт Ратэрдама знаходзіцца кіламетрах у 15 ад Гаагі, амстэрдамскі аэрапорт Схіпхол (нідэрл.: Schiphol) — у 40).

Заўвагі

  1. А таксама 15,54 км2 воды

Спасылкі

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA