Перайсці да зместу

Алдувай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.

2°59′ пд. ш. 35°21′ у. д.HGЯO

Від на цясніну

Алдувай, Алдовай (Olduvai, Oldoway) — цясніна на поўначы Танзаніі, у 36 км на паўночным усходзе ад возера Эясі. З'яўляецца 40-кіламетровай расколінай, якая ідзе ўздоўж раўнін Серэнгеці ў ахоўнай зоне Нгорангора, глыбінёй каля 100 м і плошчай 250x20км².

Палеанталогія і археалогія

Цясніна Алдувай — тэрыторыя мноства знаходак дагістарычнага перыяду. У 1913 годзе ў ходзе даследавання цясніны, якое праводзілася археолагам Гансам Рэкам, у пласце парод, узрост якога ацэньваецца прыблізна ў 1,5 мільёна гадоў, быў знойдзены шкілет. Узрост знойдзеных рэшткаў стаў прадметам спрэчкі — яны маглі апынуцца на адным з ніжніх гарызонтаў у выніку перапахавання. Адназначнага вываду спрэчка не атрымала.

Археолагамі Луісам, Мэры і Джонатанам Лікі на тэрыторыі цясніны на працягу 3060-х гадоў XX стагоддзя вяліся маштабныя раскопкі, пры гэтым найбольш важныя адкрыцці, частка з якіх стала істотнай прыступкай у справе даследавання паходжання чалавека, зробленыя імі ў 19591963 гадах. У прыватнасці, былі знойдзеныя рэшткі Homo habilis (старажытнасць звыш 2 млн гадоў), якія нагадвалі аўстралапітэкавых малпаў, але ўжо перасягнулі мяжу, што аддзяляла чалавека ад жывёльнага царства. Быў таксама знойдзены чэрап аўстралапітэка, расколатыя косткі забітых на паляванні жывёл і вельмі грубыя каменныя прылады, якія адносяцца да старажытнай эпохі палеаліту (г. з. Алдувайская культура). Пласт, які ляжыць вышэй, (старажытнасць 1,4—1 млн гадоў) змяшчаў, акрамя каменных прылад, косткі людзей, якія займалі прамежнае становішча паміж Homo habilis і пітэкантрапам. Побач з рэшткамі чалавечых істот былі знойдзены і рэшткі драпежных жывёл таго ж перыяду, найбуйнейшым з якіх быў Crocodylus anthropophagus.

У фармацыі Наісіусіу мікраліты рэгулярна вырабляліся 62-59 тысяч гадоў таму[1].

У цясніне размешчаны музей антрапалогіі і эвалюцыі чалавека «Алдувай Годж», у якім прадстаўлены рэшткі папярэднікаў сучаснага чалавека, рэшткі дагістарычных жывёл, біўні мамантаў.

Масавая культура

  • Алдувай — месца з'яўлення першага каменя-маналіту на Зямлі ў рамане Артура Кларка «2001: Касмічная Адысея».
  • Алдувай — месца размяшчэння тэлепортэра на Марс у фільме Doom.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Всё древней и древней... Стрелы и дротики 70 тысяч лет назад(недаступная спасылка) — Антропогенез_РУ

Спасылкі