Анатоль Аляксандравіч Воінаў
Анатоль Аляксандравіч Воінаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 снежня 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 сакавіка 1995 (60 гадоў) |
Грамадзянства | |
Бацька | Аляксандр Пятровіч Воінаў |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат архітэктуры (1967) |
Навуковае званне | |
Партыя | |
Працаваў у гарадах | Мінск |
Прэміі | |
Узнагароды |
Анатоль Аляксандравіч Воінаў (11 снежня 1934, г. Менск — 19 сакавіка 1995) — беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры, педагог. Кандыдат архітэктуры (1967), дацэнт (1968)[1].
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і архітэктара Аляксандра Воінава. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут ў 1958 годзе. З 1958 года працаваў у інстытуце Белдзяржпраект. З 1963 года — старэйшы выкладчык, дацэнт кафедраў архітэктуры і горадабудаўніцтва, з 1983 года — загадчык кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў, з 1985 года — дэкан архітэктурнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута[2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года. Член КПСС з 1980 года. Пражываў у г. Мінску[2].
Творчасць
Асноўныя працы: Інстытут матэматыкі АН БССР (1964), лабараторны корпус Інстытута фізікі АН БССР (1963), 1-я чарга Вылічальнага цэнтра ЦСУ БССР на Партызанскім праспекце (1965) у Мінску, 120-кватэрныя жылыя дамы ў Светлагорску (1966). Удзельнічаў у распрацоўцы серыі № 1-434 тыпавых праектаў жылых дымоў, праектаванні зон адпачынку ў раёнах возера Нарач і Заслаўскага вадасховішча.
Навуковыя працы ў галіне гісторыі савецкай архітэктуры: навучальны дапаможнік «Гісторыя архітэктуры Беларусі. Савецкі перыяд» (Мінск, 1975), манаграфіі — «Жыллёвае будаўніцтва ў БССР» (Мінск, 1980, 1985), «Архітэктура Савецкай Беларусі» (Мінск, 1973, 1986 у аўтарскім калектыве).
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія БССР 1980 года за двухтомнае выданне па гісторыі архітэктуры Беларусі (з У. А. Чантурыя).
Бібліяграфія
- Архитектура Советской Белоруссии. — М., 1973 (в соавт.)
- Дом правительства Белорусской ССР. — Мн., 1975 (совм. с С. Ф. Самбуком)
- И. Г. Лангбард. — Мн., 1976
- Жилищное строительство в Белорусской ССР. — Мн., 1980
Зноскі
- ↑ Воинов Анатолий Александрович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — 737 с. — 50 000 экз.
- ↑ а б Воинов Анатолий Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
- Воинов Анатолий Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Воінаў Анатоль Аляксандравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Воинов Анатолий Александрович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — 737 с. — 50 000 экз.
- Нарадзіліся 11 снежня
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 19 сакавіка
- Памерлі ў 1995 годзе
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Выкладчыкі БНТУ
- Кандыдаты архітэктуры
- Члены КПСС
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары СССР
- Гісторыкі архітэктуры Беларусі
- Педагогі Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Дэканы архітэктурнага факультэта БНТУ