Англа-саксонская хроніка
А́нгла-саксо́нская хро́ніка — збор летапісных дакументаў з гісторыі Антычнай і Сярэднявечнай Англіі. Быў складзены на загад караля Альфрэда Вялікага (~890), дапрацоўваўся і дапаўняўся рознымі аўтарамі да сяр. 12 ст. Пачатковай мовай збору была стараанглійская (англа-саксонская), пазнейшыя дадаткі з’яўляюць моцны ўплыў сярэдне-англійскай мовы. Вядомыя 9 розных версій або фрагментаў збору, усе яны адрозніваюца, часам вельмі значна, зместам і якасцю, разам апісваюць перыяд ~1-1154 гг.
- Паркерава хроніка
- Котанаў (катаніянскі) фрагмент
- Котанаў (катаніянскі) фрагмент (іншы)
- Эбінгданская хроніка I
- Эбінгданская хроніка II
- Уорсэстэрская хроніка
- Лодава («Петэрбораўская») хроніка
- Дзвюхмоўны кентэрберыйскі агляд (па-англійску і па-лацінску)
- Хроніка вялікоднага стала
Спасылкі
- Арыгінальны тэкст (Manuscript A) Архівавана 1 мая 2011.
- The Anglo-Saxon Chronicle at Project Gutenberg — Public domain copy.
- Translation to English Архівавана 14 снежня 2005.