Перайсці да зместу

Гун (тытул)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Памятная чарапаха  (руск.) Яньшэн-гуна Кун Хунтая, спадчынніка Канфуцыя ў 61-м пакаленні

Гун (кіт.: , піньінь: gōng) — адзін з самых старажытных тытулаў у Кітаі  (руск.), які з’явіўся яшчэ ў часы легендарнага  (руск.) імператара Яа  (руск.). Існаваў да апошняй манархічнай дынастыі Цын. Прыблізна адпавядае еўрапейскаму тытулу «герцаг» (вялікі князь).

Падчас дынастыі Чжоу быў вышэйшым рангам шляхетнасці з пяці: гун, хоу, бо, цзы, нань.

Згодна з «Мэнцзы  (руск.)» саноўнікам у рангу гун пры дынастыі Чжоу адводзілася зямлі па сто лі з кожнага з чатырох бакоў. Тытулам гуна звычайна дараваў імператар, аднак у часы дынастыі Хань у адміністрацыйным апараце меліся тры прыдворныя пасады, заступіўшы на любую з якіх, чалавек адразу атрымліваў тытул гуна. Пры ранняй Хань гэтымі чыноўнікамі былі да-сы-ма (ваенны міністр), да-сы-ту (міністр адукацыі) і да-сы-кун (наглядчык дзяржаўных вод і зямель). Пры Позняй Хань — тай-вэй (галоўнакамандуючы арміяй), да-сы-ту і да-сы-кун.

У мінскі і цынскі час кіраўнік роду Канфуцыя у кожным пакаленні насіў тытул Яньшэн-гун  (англ.) (衍圣公), і з’яўляўся феадальным кіраўніком Цюйфу  (руск.).

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі