Лусаіл
Выгляд
| ||||||||
Лусаіл (араб. لوسيل) — другі па велічыні горад Катара, які размяшчаецца на поўначы муніцыпалітэта Эд-Даіян. Лусаіл размешчаны на поўнач ад Дохі на 23 кіламетры на плошчы больш за 38 квадратных кіламетраў. Плануецца, што па заканчэнні будаўніцтва горада ў ім будзе пражываць каля 455 тысяч чалавек[1].
Лусаіл быў абраны адной з пляцовак правядзення чэмпіянату свету па футболе ў 2022 годзе. На Нацыянальным стадыёне Лусаіл пройдзе ўрачыстае адкрыццё турніру, фінал і іншыя этапы чэмпіянату. У 2015 годзе горад прыняў чэмпіянат свету па гандболе сярод мужчын. У горадзе таксама размешчана гоначная траса Формулы-1, на якой у 2021 годзе прайшло Гран-пры Катара.
Зноскі
- ↑ Smart City(недаступная спасылка). Lusail City. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2021. Праверана 14 January 2019.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лусаіл