Трыфорыум
Выгляд
Трыфорыум, трыфорый — арачнае акно або арачны праём з трох і больш частак. Таксама аркада на другім ярусе цэнтральнага нефа раманскіх і гатычных храмаў, складзеная са здвоеных або строеных праёмаў[1], і вузкая галерэя за ёй у вялікіх гатычных храмах[2].
Трыфорыумы характэрны заходне-еўрапейскай архітэктуры раманскага і гатычнага стыляў. Трыфорыумы-вокны пашыраны ў будынках несапраўднай готыкі, псеўдарускага стылю. Аздабляліся архівольтамі, вітражамі і ляпнымі арнаментамі. Прасценкі паміж праёмамі выконваліся ў выглядзе калон з базамі і капітэлямі.
Зноскі
- ↑ Плужников В. И. Термины российского архитектурного наследия от А до Я, а также Термины геральдики, Древнерусские религиозные монограммы, Расшифровки дат: Словарь-глоссарий — М.: «Искусство», 1995. (руск.)
- ↑ Трифорий (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 8. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Трифорий (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Плужников В. И. Термины российского архитектурного наследия от А до Я, а также Термины геральдики, Древнерусские религиозные монограммы, Расшифровки дат: Словарь-глоссарий — М.: «Искусство», 1995. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трыфорыум