Перайсці да зместу

Фіксікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Фіксікі
Тып animated television series[d]
Жанр прыгодніцкі тэлесерыял[d], камедыйны тэлесерыял[d] і educational television[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Стваральнік Аляксандр Татарскі[d] і Эдуард Мікалаевіч Успенскі
Сцэнарыст
Ролі агучвалі Larisa Brokhman[d], Pyotr Ivashchenko[d], Дзмітрый Юр’евіч Назараў, Dmitry Buzhinsky[d], Yuri Mazikhin[d] і Prochor Aleksandrovitsj Tsjechovskoy[d]
Кампазітар
Студыя Riki Group[d], Aeroplan (studio)[d] і Пецярбург[d]
Краіна
Тэлеканал Расія-1, Карусель, Культура, Мульт[d], Nickelodeon, Tlum HD[d] і Інтэр
IMDb ID 3886188
fixiki.ru (руск.)

Фі́ксікі (ад англ. to fix — «чыніць, выпраўляць») — расійскі анімацыйны мультсерыял. Створаны па матывах аповесці Эдуарда Успенскага «Гарантыйныя чалавечкі». Прэм’ера адбылася 13 снежня 2010 года ў тэлеперадачы «Дабранач, маляняты!» На канале «Расія-1». Таксама выходзіць на тэлеканалах «Карусель» і «Дзіцячы». З ліпеня па снежань 2014 года трансляваўся на тэлеканале «Культура». З чэрвеня 2014 года транслюецца на тэлеканале «Мульт». Улетку 2016 трансляваўся на тэлеканале «Тлум HD». З 8 лютага 2017 года транслюецца на канале «О!».

Мультфільм створаны прадзюсарскай кампаніяй «Аэраплан». Ідэя серыяла належыць Аляксандру Татарскаму (паказаны ў заключных тытрах).

Сюжэт

Мультсерыял распавядае пра сям’ю Фіксікаў — маленькіх чалавечкаў, якія жывуць ўнутры тэхнікі і выпраўляюць яе паломкі. Усяго Фіксікаў дзевяць: Татус (Папус), Мася і іх дзеці Сімка і Нулік, дзядуля фіксікаў Дзедус, а таксама аднакласнікі Сімкі Фа́ер, Ігрэк, Шпу́ля і Ве́рта. Таксама ў мультсерыяле ўдзельнічаюць ДзімДзімыч — дванаццацігадовы хлопчык, у хаце якога жывуць фіксікі, і яго сабака Куса́чка пароды чыхуахуа, бацькі хлопчыка і павучок Жучка, Каця, Васька, бабуля ДзімДзімыча.

У другім сязоне мультсерыяла з’явіліся новыя героі — Геній Яўгенавіч Чудакоў і Лізанька.

З’яўленне ў серыяле навукоўца-даследчыка і новага месца дзеяння пашырае нашы магчымасці. Галоўнае, што мы цяпер зможам закрануць такіх тэм, пра якія ў абстаноўцы звычайнай кватэры і з дапамогай героя-дзіцяці нельга было сказаць. Напрыклад, мы запускаем у вытворчасць серыі «Вогнетушыцель», «Падушка бяспекі», «Правады», «Экатестер». Усё гэта дазволіць серыялу «Фіксікі» стаць больш універсальным і адказаць на большую колькасць «чаму?», якія бацькі чуюць ад дзяцей.

- Георгій Васільеў, прадзюсар серыяла.