Перайсці да зместу

BMW i8

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
BMW i8
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 20142020
Зборка:  ФРГ
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. купэ (4‑месн.)
8 ст. АКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4689 мм
Шырыня: 1942 мм
Вышыня: 1297 мм
Клірэнс: 117 мм
Колавая база: 2800 мм
Каляіна пярэдняя: 1644 мм
Каляіна задняя: 1721 мм
Маса: 1485 кг
Поўная маса: 1870 кг
Іншае
Грузападымальнасць: 385 кг
Аб'ём бака: 30 л

BMW i8 — гібрыдны аўтамабіль кампаніі BMW. Канцэпт-кар быў прадстаўлены ў 2009 годзе, першы серыйны ўзор — на Франкфурцкім аўтасалоне ў верасні 2013 года[1].

У чэрвені 2020 года вытворчасць мадэлі была завершана. Кожная з 18 апошніх машын мела свой уласны ўнікальны колер[2]. Апошнім BMW i8 стаў родстэр колеру Portimao Blue. З 2014 па 2020 год было выпушчана 20 500 аўтамабіляў[3].

Дызайн

BMW Vision Efficient Dynamics ўяўляе сабой паўнапрываднае двухдзвернае купэ. Шасі і падвеска зробленыя з алюмінія, дах і дзверы выкананы з полікарбаната. Каэфіцыент аэрадынамічнага супраціўлення 0,26.

Прыборная панэль размешчана на цэнтральным Head-up дысплеі і ветраной шыбе. Такое спалучэнне стварае ўражанне трохмернай прасторы. Найбольш важная інфармацыя, такая як паказанні спідометра і маршрут следавання, выдаецца на ветраную шыбу ў фонавым выглядзе, што забяспечвае найбольшую бяспеку, так як кіроўцу не прыходзіцца глядзець на панэль прыбораў.

Сілавой устаноўкай аўтамабіля з’яўляецца гібрыдная сістэма Plug-in hybrid. Сістэма выкарыстоўвае спалучэнне 2-х электрарухавікоў, якія сілкуюцца ад літый-іённых акумулятараў і 1,5-літровага трохцыліндравага бензінавага рухавіка з турбанаддзіманнем B38K15T0  (англ.) магутнасцю 170 кВт (231 к. с.). Першы электрарухавік размяшчаецца на пярэдняй восі і выдае пастаянную магутнасць 60 кВт і максімальную 96 кВт. Другі электрарухавік размешчаны паміж асноўным электрарухавіком і бензінавым рухавіком, выдае пастаянную магутнасць 25 кВт і служыць для запуску РУЗ. Трансмісія ўяўляе сабой 6-ступеньчатую рабатызаваную каробку перадач другога пакалення.

У агульнай складанасці аўтамабіль развівае магутнасць 266 кВт (362 к. с.) і максімальны круцільны момант 570 Нм. Разганяецца да 100 км/г за 4,4 секунд і развівае максімальную хуткасць 250 км/г (абмежаваная электронікай). Расход паліва ў змешаным цыкле складае 2,1 літра на 100 км. Запас ходу ад акумулятарных батарэй у сярэднім каля 30 км. Максімальны агульны запас ходу складае 600 км[4].

Продажы

Статыстыка продажаў BMW i8 у Еўропе[5]


Статыстыка продажаў BMW i8 у ЗША[6]

У кіно

  • Місія невыканальная: Пратакол Фантом[7]
  • Духless 2[8][9]

Зноскі

  1. Анастасия Новикова. 10 главных новинок Франкфуртского автосалона (руск.). Forbes. forbes.ru (10 верасня 2013). Праверана 27 красавіка 2015.
  2. BMW i8 Production Ends With 18 Uniquely Colored Cars (англ.). motor1.com (26 чэрвеня 2020). Праверана 26 чэрвеня 2020.
  3. The last BMW i8 built is a stunning one: Painted in Portimao Blue (англ.). bmwblog.com (14 чэрвеня 2020). Праверана 18 чэрвеня 2020.
  4. BMW i8 : Технические характеристики. www.bmw.ru. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  5. BMW i8 European sales figures (англ.). carsalesbase.com. Праверана 26 студзеня 2023.
  6. BMW i8 US sales figures (англ.). carsalesbase.com. Праверана 26 студзеня 2023.
  7. Серийный BMW i8 выехал на дороги (руск.). За рулём. zr.ru (28 декабря 2011 г.). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2013. Праверана 12 студзеня 2013.
  8. Анна Килимник. Захватывает дух (руск.). Коммерсант. kommersant.ru (16 лютага 2015). Праверана 27 красавіка 2015.
  9. Духless 2: Что предложил герою президент Путин?.

Спасылкі