Перайсці да зместу

Альфрэд Маршал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альфрэд Маршал
англ.: Alfred Marshall
Род дзейнасці эканаміст, філосаф, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 26 ліпеня 1842(1842-07-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 ліпеня 1924(1924-07-13)[3][2][…] (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Mary Paley Marshall[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альфрэ́д Марша́л (англ.: Alfred Marshall) (26 ліпеня 1842, Бермондсі, Лондан — 13 ліпеня 1924, горад Кембрыдж) — найбольш уплывовы ў свой час англійскі эканаміст. Яго асноўная праца — «Прынцыпы эканомікі» (англ.: Principles of Economics), у якой навуковец упершыню падаў азначэнні тэрмінаў «попыт», «прапанова», «лімітаваная карыснасць» і «выдаткі вытворчасці» ў адным цэлым.

Elements of economics of industry, 1892

Дзяцінства Альфрэда Маршала прайшло ў Лонданскім раёне Клэпам. Навучаўся ён у школе Мэрчант Тэйлара ў Нортвудзе і ў каледжы Святога Джона ў Кембрыджы. Пад час навучэння будучы навуковец выявіў надзвычайныя здольнасці ў матэматыцы, што было пацверджана вынікам штогадовага экзамену па матэматыцы ў 1865 годзе ў Кембрыджы. Альфрэд Маршал атрымаў там другое месца. У 1868 годзе ён становіцца прафесарам палітычнай эканомікі.

У сваёй працы Маршал імкнуўся пашырыць выкарыстанне матэматыкі ў эканоміцы і зрабіць апошнюю больш навуковой дысцыплінай. Але ён жадаў захаваць прастату разумення эканомікі нават «дылетантамі». У сваіх кнігах Маршал мясціў матэматычныя формулы ў зносках і дадатках «для прафесіяналаў».

Альфрэд Маршал быў настаўнікам у Кембрыджы сваёй будучай жонкі Мэры Пэйлі. Яны ажаніліся ў 1877 годзе. Каб выканаць правіла бясшлюбнасці, Альфрэд быў вымушаны перайсці ва ўніверсітэт Брысталя. Там ён працягвае выкладаць палітычную эканоміку.

У 1879 годзе Маршал выдае сваю працу «Эканоміка прамысловасці», якая прынесла вядомасць навукоўцу. А пасля 1881 года Маршал становіцца ўжо вядучым эканамістам-вучоным Брытаніі.

У 1884 годзе Маршал вяртаецца ў Кембрыдж на пасаду прафесара палітычнай эканомікі на месца памерлага Генры Фосэта. На гэтай пасадзе навуковец распрацоўвае новы экзамен па палітычнай эканоміцы, які быў уведзены толькі ў 1903 годзе. Да гэтага часу пытанні па эканоміцы ў Кембрыджы ўключаліся ў экзамены па гісторыі і маралі.

З 1881 года Альфрэд Маршал працуе над сваёй фундаментальнай кнігай «Прынцыпы эканомікі». Паступова гэтая праца пашырылася да двух тамоў. Першы том быў выдадзены ў 1890 годзе і атрымаў прызнанне ва ўсім свеце як перадавая навуковая праца. Маршал атрымаў сусветную вядомасць. На жаль, другі том так і не быў скончаны.

Альфрэд Маршал з’яўляўся першым прэзідэнтам Кааператыўнага кангрэса з 1889 года.

У наступны час на працягу 20 гадоў Маршал працаваў над другім томам «Прынцыпаў эканомікі». Але надзвычайнае імкненне да дасканаласці і дэталёвасці не дазволіла яму скончыць гэтую працу.

З 1880 года Альфрэд адчувае праблемы са здароўем. Хвароба з часам узмацнялася, і ў 1908 годзе навуковец быў вымушаны звольніцца з універсітэта. Але вольны час таксама не дапамог Маршалу скончыць сваю асноўную працу.

У 1919 годзе ва ўзросце 77 гадоў Маршал выдае сваю працу «Вытворчасць і гандаль». Гэты твор быў больш эмпірычным у параўнанні з надзвычай тэарэтычнымі «Прынцыпамі эканомікі». З гэтай прычыны праца Маршала не прыцягнула ўвагі навуковага эканамічнага свету і не атрымала адпаведнай ацэнкі. У 1923 выдаецца «Грошы, крэдыт і гандаль» — шырокая сумесь эканамічных ідэй за паўстагоддзя.

Тым не менш, Альфрэд Маршал з 1890 да самай смерці і на працягу паўстагоддзя пасля яе быў самым паважаным вучоным-эканамістам. Яго студэнты Джон Мейнард Кейнс і Артур Пігу сталі вядучымі эканамістамі-вучонымі. Маршал стаяў ля вытокаў сучаснай навукі эканомікі, ён распачаў шырокае ўжыванне матэматычных метадаў.

Альфрэд Маршал памёр ва ўзросце 81 года. Яго імя носяць бібліятэкі дэпартаментаў эканомікі ва ўніверсітэтах Кембрыджа і Брысталя.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Унёсак Альфрэда Маршала вызначыў напрамак навуковай дзейнасці на шмат гадоў наперад. Ён у сваіх працах аб’яднаў тэорыі такіх эканамістаў, як Адам Сміт, Дэвід Рыкарда, Томас Роберт Мальтус, Джон Сцюарт Міль, і развіў далей. Маршал дадаў класічнай школе эканомікі цэлы раздзел, які вывучаў паводзіны пакупнікоў. Гэты напрамак атрымаў назву маржыналізм. Працы Маршала зрабіла папулярным азначэнне «попыт і прапанова».

Развіццё навукі эканомікі матэматычнымі метадамі дало ёй якасны штуршок. Эканамічная навука стала больш прыкладной, яе пачалі вывучаць асобна ад іншых навук. Вынікам выкарыстання гэтых метадаў было з’яўленне тэрмінаў «лімітаваная карыснасць» і «лімітаваныя выдаткі». Іх графічная выява дае знакаміты «крыж Маршала», які вызначае раўнаважную цану на тавар.

Асноўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

1. Маршалл Альфред // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 15 : Ломбард — Мезитол. — С. 430. Праверана 6 ліпеня 2016.

2. а б в г www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.

3. Маршалл Альфред // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 15 : Ломбард — Мезитол. — С. 430. Праверана 27 верасня 2015.

4. Маршалл Альфред // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 15 : Ломбард — Мезитол. — С. 430. Праверана 28 верасня 2015.

5. Pugh C. D. J. The household, household economics and housing // Housing StudiesTaylor & Francis, 1997. — Vol. 12, Iss. 3. — P. 383–392. — ISSN 0267-3037; 1466-1810doi:10.1080/02673039708720903