Екабпілс (лат.: Jēkabpilsⓘ, ням.: Jakobstadt, латг.: Jākubmīsts) — горад у Латвіі, знаходзіцца прыкладна за 90 км ад Даўгаўпілса. Размешчаны на абодвух берагах Даўгавы, злучаных мостам; гістарычна рака дзяліла сучасны горад на два — Якабштат і Крэйцбург (Крустпілс). Насельніцтва Екабпілса складае 26 тысяч жыхароў. Даліна ракі з пратокамі і астравамі стварае маляўнічы краявід.
На месцы Екабпілса існавала паселішча латгалаў, у 1237 годзе Лівонскі ордэн пабудаваў тут каменны «Крыжовы замак» — ням. Крэйцбург. Археалагічныя раскопкі вакол замка сведчаць пра даволі шматлюднае гандлёвае паселішча побач, якое часта руйнавалася падчас войнаў, асабліва польска-шведскіх, але кожны раз аднаўлялася.
Існуе меркаванне, што менавіта ў Якабштаце ў 1683 годзе нарадзілася Марта Скаўронская — пазней жонка Пятра IКацярына I.