Кім Юн Ок
Кім Юн Ок | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Квон Ян Сук | ||||||
Пераемнік | Кім Джонсук[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 сакавіка 1947 (77 гадоў) |
||||||
Муж | Лі Мён Бак | ||||||
Дзеці | Лі Су Ён[d], Lee Seung-yeon[d][1] і Lee Si-hyeong[d][2] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кім Юн Ок (кар.: 김윤옥; нар. 26 сакавіка 1947, Чынджу, правінцыя Кенсан-Намда, Паўднёвая Карэя) — першая лэдзі Рэспублікі Карэя (25 лютага 2008 — 25 лютага 2013).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1970 годзе са ступенню бакалаўра гуманітарнай адукацыі і менеджменту скончыла Жаночы ўніверсітэт Іхва.
19 снежня 1971 года выйшла замуж за члена Савета будаўнічай кампаніі Лі Мён Бака, які стаў у 2008 годзе Прэзідэнтам Паўднёвай Карэі.
Існуюць чуткі, што Лі Мён Бак зрабіў прапанову сваёй нявесце на могілках, дзе пахавана яго маці. На самай справе гэта адбылося інакш. Яны ўдваіх прыехалі да могілак. Ён пакінуў нявесту за агароджай, а сам пайшоў да магілы маці і сказаў услых, што збіраецца ажаніцца. Нявесце ж было боязна стаяць адной за агароджай могілак, таму яна пайшла ўслед за Лі, і ў выніку пачула яго словы, вымаўленыя для памерлай маці. У будучыні жонка нарадзіла яму сына і трох дачок.
У 1995 годзе Кім Юн Ок завяршыла 1-ю праграму павышэння кваліфікацыі жанчын у сваёй альма-матар. У 1996 годзе завяршыла 7-ю праграму жаночага вышэйшага менеджменту ва Універсітэце Ёнсе. У 2001 годзе — праграму лідарства жаночай Акадэміі пры жаночым універсітэце Сукмён.
У 2011 годзе стала прэзідэнтам Асацыяцыі выпускнікоў жаночай праграмы вышэйшага менеджменту ва Універсітэце Ёнсэ.
Сям’я Кім Юн Ок кіруе будаўнічай кампаніяй у Тэгу.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- First Lady Kim Yoon-ok Архівавана 27 верасня 2011.