Перайсці да зместу

Леанід Мікалаевіч Ківач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Мікалаевіч Ківач
Дата нараджэння 1 ліпеня 1945(1945-07-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 сакавіка 2021(2021-03-21) (75 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, навуковец
Навуковая сфера фізіка і спектраскапія
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук[1]
Навуковае званне
Альма-матар

Леанід Мікалаевіч Ківач (1 ліпеня 1945, г. Навагрудак, Гродзенская вобласць — 21 сакавіка 2021) — беларускі вучоны-фізік, аўта прац па спектраскапіі складаных біяарганічных сістэм.

У 1966 годзе скончыў фізічны факультэт БДУ са спецыялізацыяй «Оптыка і спектраскапія». С 1967 па 1970 гады навучаўся ў аспірантуры. З верасня 1970 года працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце старшым выкладчыкам кафедры агульнай і тэарытычнай фізікі, дацэнтам, загадчыкам кафедры.

З 1993 па 1994 гадах — прарэктар па навуковай працы ГрДУ імя Янкі Купалы, а затым — рэктар універсітэта.

Пасля працаваў на пасадзе прафесара кафедры агульнай фізікі, выконваў абавязкі прарэктара па навуковай і інавацыйнай працы, быў галоўным навуковым супрацоўнікам Гродзенскага абласнога цэнтра інфармацыйных рэсурсаў і тэхналогій, вядучым інжынерам кафедры агульнай фізікі.

Аўтар навуковых прац у галіне спектраскапіі і оптыкі. Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці — развіццё метадаў флуарэсцэнцыі і камбінацыйнага рассейвання святла для даследавання біяарганічных малекул[2].

Зноскі

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 246. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Прафесары Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, 1940—2012 : біябібліяграфічны слоўнік / Габрусевіч С. А., Роўба Я. А. — 2-е выд. — Мінск, 2013. — С. 94-96.
  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 29.