Свевы
Свевы † | |
Галава свева (першая палова 1 тысячагоддзя н. э.)
| |
Агульная колькасць | |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Заходняя Еўропа |
Мова | свеўская |
Рэлігія | політэізм |
Блізкія этнічныя групы | маркаманы, алеманы, неметы |
Свевы, свебы (лац.: Suevi, Suebi) † — зборная назва насельніцтва поліэтнічнай Усходняй Германіі, уключаючы пераважна германскія народнасці (семноны, гермундуры, квады і інш.), якія займалі ў I стагоддзі да н.э. - II стагоддзі н.э. басейн Эльбы, Майна, Некара, верхняга Рэйна. У часы Тацыта на ўсходзе свебаў згадваліся венеды (адносяць да праславян), эстыі і пеўкіны (бастарны) (апошнія па Іаакімаўскім летапісе адносяцца да сваякоў славян). Поліэтнічны характар свебаў усё больш прызнаецца навукай[1]. Свебскае мора ў часы Пталемея географа паўстае Сармацкім Акіянам з Венедскім залівам (акругай Усходняй Прыбалтыкі).
Упершыню апісаны Цэзарам, які ў 58 да н.э. нанёс паражэнне свевам на чале з Арыявістам, якія перайшлі каля 71 да н.э. Рэйн і спрабавалі ўладкавацца ў Галіі. У час шматлікіх паходаў гэтых плямёнаў частка іх заставалася ў месцах уварвання свеваў. Так, паўночныя свевы, як частка семнонаў, аселі ў Паўночнай Германіі, а некарскія свевы - рэшткі маркаманаў - у рымскай правінцыі Верхняя Германія (Germania Superior). Свеўскія плямёны гралі вядучую ролю ў дзяржаўным утварэнні Марабода (8 да н.э. - 17 н.э.).
Тацыт лічыў свевамі ўсе плямёны паміж Дунаем і Балтыйскім морам, якое ён так і зваў — Mare Suebicum — Свеўскае мора. Пасля Тацыта назва «свевы» выцясняецца ў крыніцах назвамі асобных плямёнаў свеўскай групы, але не знікае канчаткова. Яна часта ўжываецца да квадаў, якія заснавалі ў пачатку V стагоддзя сваё каралеўства ў Паўночна-Заходняй Іспаніі («Паўночнае каралеўства»). Нашчадкамі свеваў (у прыватнасці, семнонаў) былі, відаць, алеманы (швабы). Значная частка насельніцтва Свебеі, калі судзіць па даных археалогіі і анамастыкі, прыняла актыўны ўдзел у этнагенезе славян[1].
Зноскі
- ↑ а б Колосовская Ю. К. Рим и мир племен на Дунае I—IV вв. н. э. М.: Наука, 2000. Архівавана 1 ліпеня 2009., она же Дунайские племена и их войны с Римом Архівавана 1 мая 2009.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Свевы на Вікісховішчы |