Харчовыя валокны
Выгляд
Харчовыя валокны — кампаненты ежы, якія не пераварваюцца стрававальнымі ферментамі арганізма чалавека, але перапрацоўваюцца карыснай мікрафлорай кішачніка . У некаторых крыніцах паняцце харчовых валокнаў вызначаецца як сума поліцукрыдаў і лігніну, якія не пераварваюцца эндагеннымі сакрэтамі страўнікава-кішачнага тракту чалавека[1]. На думку многіх спецыялістаў дадзенае вызначэнне з'яўляецца найбольш дакладным.
У 1970-1980-я гады ва ўжыванні быў тэрмін клятчатка , але ў сувязі з асэнсаваннем важкай ролі харчовых валокнаў з пункту гледжання трафалогіі , выкарыстанне гэтага тэрміна прызнана некарэктным.
Асноўныя тыпы харчовых валокнаў
[правіць | правіць зыходнік]- Лігнін
- Некрухмальныя поліцукрыды
- Цэлюлоза
- Нецэлюлозныя поліцукрыды
- Геміцэлюлозы
- Пекцінавыя рэчывы
- Камедзі
- Слізі
- Запасныя поліцукрыды, падобныя інуліну і гуару
Зноскі
- ↑ Trowell H.C., Burkitt D.P. The development of the concept of dietary fibre // Mol Aspects Med. #9(1), 1987. p. 7-15