Мікалай Андрэевіч Максімовіч
Мікалай Андрэевіч Максімовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 красавіка 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Мікалай Андрэевіч Максімовіч (нар. 10 красавіка 1956, в. Крамно, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі ўрач-педыятр. Доктар медыцынскіх навук (2013), прафесар (2014).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1984).
Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1984; кафедра нармальнай фізіялогіі, асістэнт, 1984—1991; педыятрычны факультэт, кафедра педыятрыі № 2, асістэнт, дацэнт, 1991—2011, з 2011 — 1-я кафедра дзіцячых хвароб, загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: кісларод крыві; дзіцячая гематалогія, кардыялогія, пульманалогія; клінічныя эфекты аксіда азоту, дысфункцыя эндатэлію; фактары рызыкі артэрыяльнай гіпертэнзіі ў дзяцей.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2009).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дисфункция эндотелия у детей с расстройствами вегетативной нервной системы: диагностика, коррекция и профилактика : диссертация … доктора медицинских наук : 14.01.08 : защищена 16.01.2013 : утверждена 22.05.2013 / Максимович Николай Андреевич. — Гродно, 2012.
- Диагностика, коррекция и профилактика дисфункции эндотелия у детей с расстройствами вегетативной нервной системы : монография / Н. А. Максимович. — Гродно, 2010.
- Основы гематологии детского возраста : пособие для студентов лечебного, медико-диагностического и медико-психологического факультетов / Н. А. Максимович. — Гродно, 2013.
- Максимович Николай Андреевич // Профессора и доктора наук Гродненского государственного медицинского университета, [1958―2013 / В. А. Снежицкий, Е. М. Тищенко]. — Гродно, 2013. — С. 143—145.
- Научная школа «Педиатрия» // Научные школы Гродненского государственного медицинского университета. — Гродно, 2013. — С. 185—216.