Багародзіца (гімн)
| ||
Багародзіца | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гімны Беларусі | |
---|---|
Гімн ВКЛ (14—18 стст.) | |
Гімн БНР (1918) | |
Гімн Беларускай ССР (1955—1991) | |
Гімн Беларусі (1991—2002) | |
Гімн Беларусі (з 2002) |
«Багародзіца» — гімн Вялікага Княства Літоўскага ў XIV—XVIII стагоддзях і найстарэйшы польскі рэлігійны гімн. З XV стагоддзя зваўся таксама «Песняй Айчыны» і ўжо лічыўся старадаўнім[1]. Гімн спяваўся на каранацыях, прыдворных цырымоніях і іншых урачыстасцях, войскі перад бітвай, пры асвячэнні мошчаў святых, на пахаваннях дзяржаўных асоб[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]«Багародзіцу» адносяць да гімнаў, а не да малітваў, бо тэкст вершаваны. Найстарэйшы запіс тэксту з мелодыяй зроблены ў 1407 годзе. Упершыню «Багародзіцу» згадвае Ян Длугаш у сваёй Хроніцы, ён распавядае як на пачатку бітвы пры Грунвальдзе польска-вялілітоўскае войска заспявала «Багародзіцу» і патрасаючы дзідамі рушыла на ворага[1]. У Вялікім Княстве Літоўскім тэксты «Багародзіцы» змяшчалі ў многіх рукапісах і друкаваных выданнях, ад так званага «Статута Яна Ласкага» (1506) да «Volumina legum» (1732).
Так, напрыклад, варыянт «Багародзіцы» пад назвай «Песнь о велебной девици Панне Марии» разам з важнымі заканадаўчымі актамі ўключаны ў спіс Замойскіх[2][3] Статута ВКЛ 1529 года (зборнік на старабеларускай мове). Акрамя таго, гімн на польскай мове быў уключаны ў лацінамоўныя Лаўрэнцеўскі і Пулкаўскі спісы[4] Статута ВКЛ 1529 года.
У XVI стагоддзі перакладзены на лацінскую мову. Вядома шаснаццаць нотных запісаў «Багародзіцы» з XV—XVIII стагоддзяў.
Мелодыя Багародзіцы набліжана да мелодый грыгарыянскага харалу; запісаны нотамі-неўмамі пяцілінейнай натацыяй, у ключы фа, у малой актаве, такім чынам, прызначана для выканання мужчынскім хорам ва ўнісон ці голасам. Танальна мелодыя належыць да першага грыгарыянскага тону. Станам на 2024 год, тэкст з рукапісу 1407 года ёсць найранейшым з вядомых вершаваных запісаў польскай мовы.
Найстаражытнейшы вядомы тэкст (1407)
[правіць | правіць зыходнік]Bogurodzica, dziewica
Bogiem sławiena Maryja
Twego syna, Gospodzina,
Matko zwolena Maryja
Zyszczy nam Spuści nam. Kyrieleison.
Twego dzela krzciciela, Bożycze
Usłysz głosy, napełń myśli człowiecze.
Słysz modlitwę, jąż nosimy
A dać raczy, jegoż prosimy,
A na świecie zbożny pobyt
Po żywocie rajski przebyt.
Kyrieleison.
Сучасны беларускі варыянт перакладу[5]:
Багародзіца, Дзявіца
Богам славёна Марыя
У твайго сына, Гаспадзіна
Маці звалёна Марыя
Зычы нам і адпусці нам
І дзеля Хрысціцеля, Божыца
Слыш галасы, чалавечы мыслі поўнь
І малітву табе ўзносім
І даць рады цябе ж просім
Дай на свеце збожны пабыт
Па жывоце дай райскі быт
Багародзіца, Дзявіца
Богам славёна, Марыя
Сучаснае выкананне
[правіць | правіць зыходнік]- Гурт «Стары Ольса» пад кіраўніцтвам Змітра Сасноўскага спявае гімн «Багародзіца» на беларускай мове.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Славянамоўная паэзія ВКЛ 16-18 стст./ А. У. Бразгуноў. Каментарыі.
- ↑ Песнь о велебной девици Панне Марии // Статут ВКЛ 1529 г.: спіс Замойскіх.
- ↑ С. Лазутка, Э. Гудавичюс. Первый Литовский Статут. с. 50.
- ↑ С. Лазутка, Э. Гудавичюс. Первый Литовский Статут. с. 95, 101.
- ↑ Unknown. "TOTAL BELARUS": Забытый гимн Великого княжества Литовского ("Богородица") . "TOTAL BELARUS" (понедельник, 3 декабря 2012 г.). Праверана 18 сакавіка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст. / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад., прадм. і камент. А. У. Бразгунова. — Мінск: Беларус. навука, 2011. — (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі)
- Лазутка С., Гудавичюс Э. Первый Литовский Статут / Вильнюс. гос. ун-т им. В. Капсукаса, Ин-т истории АН ЛССР. — Т. 1. Ч. 1, Палеографический и текстологический анализ списков. — Вильнюс: Минтис, 1983.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Багародзіца (гімн)
- Тэкст «Багародзіцы» на сайце гурта «Стары Ольса»
- Ці спявалі мы «Багародзіцу»?
- Выкананне арыгінальнага гімна на YouTube.