Перайсці да зместу

Янка Сіпакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Янка Сіпакоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 студзеня 1936(1936-01-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 сакавіка 2011(2011-03-10) (75 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства СССР
Беларусь
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, паэт, літаратурны крытык, крытык
Гады творчасці 19532011
Жанр эсэ, аўтабіяграфія, прытча[d] і паэзія
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Я́нка (Іва́н Дані́лавіч) Сіпако́ў (15 студзеня 1936, в. Зубрэвічы, Аршанскі раён — 10 сакавіка 2011, Мінск) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і 15 студзеня 1936 года. У час Другой сусветнай вайны яго бацькі, Даніла Іванавіч і Ульяна Пракопаўна, за сувязь з савецкімі партызанамі былі забіты супрацоўнікамі гестапа[1]. Янка Сіпакоў і яго дзве сястры засталіся сіротамі. Пазней апісаў сваё дзяцінства ў аўтабіяграфіі «Замаразкі на першацвет». Пасля вайны жыў у бацькавай сястры Аляксандры. Вучыўся ў Зубрэвіцкай сярэдняй школе і адначасова працаваў паштальёнам. Праца на пошце дазволіла чытаць газеты і часопісы, пазнаёміцца з беларускай і сусветнай літаратурай. Пачаў пісаць вершы за школьным часам.

Па заканчэнні дзесяцігодкі некаторы час (1954—1955) быў літаратурным супрацоўнікам шклоўскай раённай газеты «Чырвоны барацьбіт». У 1960 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у часопісе «Вожык» (1960—1973). З 1973 года рэдактар аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі, з 1989 года адказны сакратар часопіса «Маладосць». 3 1993 года загадваў рэдакцыяй літаратуры, мовы, фальклору і этнаграфіі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя». 3 1997 года працаваў у часопісе «Беларусь».

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1961. Абіраўся членам прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Памёр 10 сакавіка 2011 года ў Мінску.

На Першамайскай дэманстрацыі. Янка Сіпакоў, Іван Навуменка, Ніна Маеўская, Барыс Сачанка, Юрась Свірка. 1958 год.

Творчую дзейнасць Янка Сіпакоў пачаў як паэт. Свой першы верш «Вітай, Беларусь» надрукаваў у 1953 у аршанскай раённай газеце «Ленінскі прызыў», а ў 1960 выйшаў яго першы паэтычны зборнік «Сонечны дождж». Пазней аўтар зборнікаў: «Лірычны вырай» (1965), «Дзень» (1968), «З вясны ў лета» (1972), «Веча славянскіх балад» (1973), «У поўдзень, да вады» (1976). Найлепшае з іх склала кнігу выбранай паэзіі «Вочы ў вочы» (1978), у якой пераважнае любоўная і патрыятычныя лірыка. Цыкл «Жанчына» створаны ў форме санета. Аўтар кнігі паэзіі «Усміхніся мне» (1984). Скіраванасцю да трагедый таго часу — землетрасення ў Арменіі і чарнобыльскай катастрофы — вызначаецца кніга паэм у прозе «Ахвярны двор» (1991).

Як празаік Янка Сіпакоў пачаў сваю творчасць з нарысаў «Акно, расчыненае ў зіму», «Па зялёную маланку», «Там, дзе Сібір», «Даверлівая зямля». У 1971 годзе яны склалі асобную кнігу «Па зялёную маланку». Пасля былі кнігі прозы «Крыло цішыні», якая мела падзагаловак «Кніга вёскі» (1976), «Жанчына сярод мужчын» (1980), «Усе мы з хат» (1982), «Спадзяванне на радасць» (1983), «Пяць струн» (1984), «Сад людзей» (1985), «Журба ў стылі рэтра» (1990). Склаў кнігу прытчаў «Тыя, што ідуць» (1993). Прытчы Янкі Сіпакова вызначаюцца не дыдактызмам і празмернай павучальнасцю, што звычайна ўласціва гэтаму жанру, а глыбокай філасофскай насычанасцю, сімвалічнасцю паводле сваёй сутнасці.

Аўтар фантастычна-прыгодніцкай аповесці «Блуканне па іншасвеце» (1994), цыклаў мініяцюр, гістарычных апавяданняў, зборнікаў гумарэсак «Лысы юбілей» (1965), «Плюс на мінус» (1973), «Ланцугі для мух» (1980), «Пятніца ў суботу» (1988).

Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1985).

Пераклаў на беларускую мову кнігі паэзіі — «Лісце травы» Уолта Уітмена (1978), «Турэмны дзённік» Ха Шы Міна (1985), «Санеты бяды» Францэ Прэшарна (1987), «Боскую камедыю» Дантэ Аліг’еры, паасобныя творы Адама Міцкевіча, Тараса Шаўчэнкі, Аляксандра Блока, Аляксандра Пушкіна, Аванеса Туманяна, Акакія Цэрэтэлі, Сальваторэ Квазімады, Дэсанкі Максімовіч, Эдуардаса Межэлайціса, Нафіі Сарайліч, Расула Гамзатава, Дмытра Паўлычкі, Арві Сійга, Юсцінаса Марцінкявічуса, Геворга Эміна, Альфонаса Малдоніса, Карнея Чукоўскага, урыўкі з «Калевалы» і інш.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за кнігу паэзіі «Веча славянскіх балад». Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (1997).

Выбраная бібліяграфія

[правіць | правіць зыходнік]
  • Веча славянскіх балад. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1973.
  • Жанчына сярод мужчын: апавяданні і аповесці / Янка Сіпакоў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1980.
  • Сад людзей: Выбр.творы ў 2т. / Аўт.прад. С.Андраюк ― Мн., 1985.
  • Пятніца ў суботу: Іранескі / Мастац.афармл. Д.Каладзінскага. — Мн., 1988. — (Бібліятэка"Вожыка").
  • Журба ў стылі рэтра: Кн.прозы. — Мн.: Мастац.літ., 1990.
  • Ахвярны двор: Паэмы — Мн.: Маст.літ., 1991.
  • Тыя, што ідуць: Кн.прытчаў. — Мн.: Маст.літ., 1993. — 175 с.
  • Выбраныя творы: У 2 т. / Янка Сіпакоў. — Мн.: Маст. літ., 1997.
  • Падары нам дрэва: Аповесць. Прытчы і метафары: Для сярэд. ст. шк. узросту / Янка Сіпакоў. — Мн.: Юнацтва, 1997. — 239 с. — (Бібліятэка прыгод і фантастыкі).
  • Веча славянскіх балад: Балады. Паэмы ў прозе: Для сярэд. і ст. шк. узросту / Янка Сіпакоў. — Мн.: Бел. навука, 1998. — 302 с. (Школьная бібліятэка).
  • 2011 — кароткаметражны фільм «Клопат» паводле аднаймменнага апавядання

Зноскі

  1. Савік Л. Сіпакоў Янка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1995. — Т. 5. Пестрак — Сяўрук. — С. 319. — 480 с.; іл.. — ISBN 5-85700-168-4.
  • Беларуская мова: энцыклапедыя / пад рэдакцыяй А. Я. Міхневіча. Мінск, 1994. С. 488.
  • Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Мінск, 2002. Т. 14. С. 411.
  • Беларускія пісьменнікі: 1917—1990 / Уклад. А. Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X — С. 497.
  • Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1995. — Т. 5. — С. 319—326.
  • Беларусь: энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995. С. 661.
  • Гоўзіч І. М. Элегія ў творчасці Янкі Сіпакова / І. М. Гоўзіч // Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. — 2002. — № 3. — С. 88-94.
  • Сіпакоў, Я. Дні за спіною / Янка Сіпакоў // Маладосць. 1997. № 10. С. 136—181.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Мінск, 2001. Т. 6, кн. 1. С. 303.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. Мінск, 1987. Т. 4. С. 736—737.
  • Яршоў І. А. Талент шчодры і шматгранны // Вёрсты пройдзенных дарог / І. А. Яршоў, В. М. Сіднякова. — Магілёў, 2003. — С. 126—135.