Перайсці да зместу

Сапраўдныя крэветкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сапраўдныя крэветкі

Крэветка Macrobrachium nipponense
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Caridea Dana, 1852


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  96106
NCBI  6694
EOL  2602479
FW  133270

Сапраўдныя крэве́ткі (Caridea) — падатрад беспазваночных жывёл атрада дзесяціногіх ракападобных.

Цела крэветак звычайна падоўжанае, цыліндрычнае, злёгку сціснутае з бакоў. Даўжыня 2—30 см. Брушка моцна развіта, значна даўжэйшае за галавагрудзі. Паміж вачамі размешчаны доўгі рострум. Пярэднія ногі (2—3 пары) узброены клюшнямі. Брушныя канечнасці служаць для плавання, выношвання ікры (у самак) і ў якасці капулятыўнага органа (у самцоў). Кутыкула крэветак звычайна слаба абвапнаваная, тонкая і эластычная, што звязана з прыстасаваннем да актыўнага плавання. Утвораны хваставы плаўнік. Дзякуючы наяўнасці храматафораў крэветкі валодаюць зменлівай афарбоўкай, якая вызначаецца ўмовамі асяроддзя. Некаторыя мяняюць афарбоўку цела, сярод глыбакаводных ёсць формы, якія свецяцца.

Каля 2 тыс. відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, пераважна ў тропіках і субтропіках, ёсць прэснаводныя.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Плаваюць крэветкі, адштурхваючыся ад вады адносна буйнымі плеаподамі. Пры гэтым брушка выпростваецца, вада пранікае ў жаберныя поласці і абмывае жабры. У выпадку небяспекі крэветкі рыўкамі згінаюць брушка і, адштурхваючыся хваставым плаўніком і плеаподамі, сплываюць ад ворага хвастом наперад.

Кормяцца водарасцямі, воднымі беспазваночнымі, расліннымі і жывёльнымі рэшткамі.

Раздзельнаполыя. Развіццё адбываецца з метамарфозам.

Промысел і развядзенне

[правіць | правіць зыходнік]

Аб’екты промыслу і развядзення. Некаторыя ядомыя.

З панцыраў крэветак вырабляюць рэчыва, здольнае спыняць крывацёк[1].

Зноскі