Перайсці да зместу

Полацкі павет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Полацкі павет
Герб
Герб
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у Віцебская губерня
Адміністрацыйны цэнтр Полацк
Дата ўтварэння 1777
Дата скасавання 1924
Насельніцтва 142 000 жыхароў (1 897)
Плошча 4,2 тыс. км²
Полацкі павет на карце

По́лацкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 17771924 гадах у складзе Полацкай, Беларускай, Віцебскай губерняў, потым у БССР. Другі па плошчы (пасля Люцынскага) павет Віцебскай губерні. Цэнтр — г. Полацк.

Утвораны 22 сакавіка 1777 г. ў складзе Полацкай губерні. З 12 снежня 1796 г. знаходзіўся ў Беларускай губерні, з 27 лютага 1802 г. — ў Віцебскай губерні.

У студзені 1906 г. у асобных маёнтках павета прайшлі забастоўкі падзёншчыкаў, занятых абмалотам збожжа і лесанарыхтоўкамі[1].

У красавіку 1919 года павет быў абвешчаны прыфрантавой паласой. Пастановай рэўкама (ваенна-рэвалюцыйныя камітэты на тэрыторыі губерні былі створаны палітаддзеламі 15-й і 16-й арміі) горад Полацк і павет былі пераведзены на ваеннае становішча[2]. У другой палове жніўня 1919 года фронт наблізіўся да Полацка. 20 верасня 1919 г. польскія войскі выйшлі да Полацка, да вечара занялі задзвінскую частку горада. Аднак, спроба захапіць увесь горад правалілася і пачалася пазіцыйная вайна, якая працягвалася 8 месяцаў[3]. Польскія войскі кантралявалі 7 воласцяў павета (Нацкая, Арэхаўская, Ветрынская, Банонская, Гомельская, Варанецкая, Тураўлянская) і паўднёвую частку Полацка. Адначасова пачала павялічвацца колькасць дэзерціраў, якія, як адзначалася ў справаздачах, іншы раз здзяйснялі адкрытыя напады на грамадзян і ўстановы[4]. Шматлікімі былі і выпадкі марадзёрства і гвалту з боку салдат Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. Так жахар Замшанскай воласці напісаў заяву, што «... верасні 1919 г. у яго адсутнасць чырвонаармейцы забралі адзінага каня, заявіўшы, што конь бярэцца па мабілізацыі. Затым ён яе знайшоў у іншай вёсцы, а не на фронце»[5]. Начальнік 3-га раёна Полацкай павятовай міліцыі ў пачатку красавіка 1920 г. прадставіў пратаколы аб парушэннях з боку прадстаўнікоў 11-й дывізіі, у якіх былі зафіксаваныя сведкавыя паказанні пра незаконныя дзеянні салдат на тэрыторыі падначаленых яму валасцей. Напрыклад, збіццё 15-гадовага хлопчыка, стральба над галавой жанчыны і г.д.[6]

У маі 1920 г. левабярэжная частка павета была вызвалена, з эвакуацыі вярнуліся савецкія ўстановы, а павет ператварыўся ў тыл арміі, дзе засяродзіліся буйныя ваенныя сілы.

З 3 сакавіка 1924 г. — ў БССР. 17 ліпеня 1924 г. павет быў скасаваны, большасць яго тэрыторыі ўвайшла ў Полацкую акругу.

У 1873 г. у Полацкім павеце налічвалася каля 90 тысяч жыхароў, у тым ліку каля 17 тысяч у Полацку, 1,7 тысяч дваран, 53,6 тысяч сялян. Паводле перапісу 1897 г., насельніцтва павета складала каля 142 тысяч жыхароў[7]. У тым ліку колькасць беларусаў складала 73%, яўрэяў - 12,1%, рускіх - 11,1%, палякаў - амаль 2%, латышоў - 1,2%.

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

Па стане 1906 года

[правіць | правіць зыходнік]

У 1906 г. у склад павета ўваходзіла 15 валасцей[8]:

Воласць Валасны цэнтр
Аляксандраўская с. Гарбачова
Вышкаўская с. Мішкавічы
Арцейкаўская с. Сухі-Бор
Банонская в. Ліцвінава
Вазнясенская в. Альбрэхтава
Ефрасіннеўская маёнтак Сакалішча I
Замашанская маёнтак Белае
Лаўжанская с. Ловаж
Мікалаеўская с. Тродавічы
Міхайлаўшчынская с. Любічы
Петрапаўлаўская маёнтак Обаль
Струнская маёнтак Струнь I
Тураўлянская маёнтак Туроўля
Уладзімірская с. Забор'е
Юравіцкая в. Юравічы

Па стане на снежань 1918 года[9]

[правіць | правіць зыходнік]
  • Аляксандраўская;
  • Андрэеўская;
  • Арцейкаўская;
  • Банонская;
  • Вазнясенская;
  • Гомельская;
  • Ефрасіннеўская;
  • Замшанская;
  • Лаўжанская;
  • Мікалаеўская;
  • Міхайлаўшчынская;
  • Петрапаўлаўская;
  • Струнская;
  • Тураўлянская;
  • Уладзімірская;
  • Юравіцкая.

Па стане 1923 года

[правіць | правіць зыходнік]

У 1923 г. пасля ўзбуйнення воласцей у Полацкім павеце іх стала 13:

  • Бухарынская,
  • Валадарская,
  • Воркавіцкая,
  • Дрысенская,
  • Калінінская,
  • Кастрычніцкая,
  • Ленінская,
  • Першамайская,
  • Пралетарская,
  • Працоўная,
  • Сялянская,
  • Сямёнаўская,
  • Чырвонаармейская.

20 чэрвеня 1924 г. да павета былі далучаны Лепельская, Ушацкая, Хоцінская воласці Бачэйкаўскага павета.

Ураднікі павета

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Гісторыя сялянства Беларусі са старажытных часоў да нашых дзен: У 3 т. / З. Е. Абезгауз, Х. Ю. Бейлькін, А. Р. Бухавец [і інш.]; НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; Галоўная рэдкал.: М, С. Сташкевіч (старшыня) і інш.; Рэд. тома В. П. Панюціч. Т. 2: Ад рэформы 1861 г. да сакавіка 1917 г. — Мн.: Беларуская навука, 2002. — 550,[1] с. — С. 332. — ISBN 985-08-0506-4. Са спасылкай на: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. 1430, воп. 2, спр. 721, арк. 5—6; спр. 942, арк. 4; Могилевский голос. — 1906. — 15, 16 января, 12 февраля.
  2. Полоцк: исторический очерк / АН БССР, Ин-т истории; [Ред. П. Т. Петриков]. — 2-е изд., перераб. и доп. — Минск: Наука и техника, 1987. — 319 с. — С. 153.
  3. Полоцк: исторический очерк... — С. 154.
  4. Сумко, Е. В. Формирование Полоцкой уездной рабоче-крестьянской милиции (1918 - 1921) / Е. В. Сумко // Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў: зборнік навуковых артыкулаў II міжнароднай навуковай канферэнцыі (да 20-годдзя археалагічных і этнаграфічных экспедыцый ПДУ, Полацк, 17-18 красавіка 2014 г.): у 2 ч. / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт»; [Пад агульнай рэдакцыяй Д. У. Дука, У. А. Лобача, С. А. Шыдлоўскага]. Ч. 2. — Наваполацк: ПДУ, 2014. — 221 с.: іл., табл., карта. — С. 138. — ISBN 978-985-531-463-0.
  5. Занальны дзяржаўны архіў г. Полацка. — Ф. 220. — Воп. 1. — Спр. 21. — Л. 184.
  6. Занальны дзяржаўны архіў г. Полацка. — Ф. 220. — Воп. 1. — Спр. 21. — Л. 256.
  7. Этнокультурные процессы Белорусского Подвинья (Витебщины) в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.]; науч. ред. А. Викт. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т этнографии и фольклора имени Кондрата Крапивы. — Минск : Беларуская навука, 2017. С.204
  8. Полацкі павет на Radzima.net
  9. Занальны дзяржаўны архіў г. Полацка. — Ф. 220. — Воп. 1. — Спр. 5. — Л. 59.