Перайсці да зместу

Go A

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Go A
Асноўная інфармацыя
Жанры folktronica[d][1]
Краіны
Адкуль Кіеў
Мова песень украінская
Лэйблы Universal Music Polska[d][2]
Склад
go-a-band.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Go_A» (укр.: Ґоу_Ей) — украінскі электрафолк гурт. Прадстаўнікі Украіны на конкурсе песні «Еўрабачанне-2021» з песняй «Шум», якая заняла 5 месца ў фінале і 1 месца ў сусветным чарце «Spotify Top Viral».

Упершыню ідэя стварыць гурт, які спалучаў бы сучасную электронную музыку з этнічнымі матывамі, узнікла ў Тараса Шаўчэнкі ў 2011 годзе, але яму было цяжка знайсці аднадумцаў. Таму першыя спробы Шаўчэнкі былі дома на ноўтбуку, а з жывымі музыкамі праца пачалася ў канцы 2012 года. Тады ж з’явілася першая песня «Коляда».

2016—2019: «Іди на звук»

[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 2016 года выйшаў дэбютны альбом гурта «Go to the Sound» (стылізаваны пад #Ідиназвук), выдадзены на лэйбле «Moon Records». У тым жа годзе «Go_A» перамог у конкурсе «Лепшы трэк Украіны», а песня «Веснянка» трапіла ў ратацыю хвалі «Kiss FM», дзе засталася на першай пазіцыі шэсць тыдняў запар у хіт-парадзе «10 Dance», пасля чаго гурт быў намінаваны на званне «Kiss FM Відкриття року».

У пачатку 2017 года «Go_A» запісалі калядны сінгл «Щедрий вечір» у супрацоўніцтве з Кацяй Chilly[3]. У тым жа годзе гурт прыняў удзел у тэлеканцэрце «Фолк-музыка» на UA: Перший, дзе выканаў народную песню «Коло річки коло броду» з рэпертуару крачкіўскага ансамбля «Древо»[4].

Вясной 2019 года сінгл «Веснянка» ўвайшоў у Топ-10 танцавальнага чарта iTunes у Славакіі[3].

2020: Нацыянальны адбор на «Еўрабачанне-2020»

[правіць | правіць зыходнік]
Гурт на нацыянальным адборы на Еўрабачанне 2020.

20 студзеня 2020 года стала вядома, што гурт «Go_A» возьме ўдзел у Нацыянальным адборы на конкурс песні «Еўрабачанне-2020». Па выніках жараб’ёўкі гурт выступіў у першым паўфінале нацыянальнага адбору, які прайшоў 8 лютага, і выйшаў у фінал. 22 лютага ў фінале нацыянальнага адбору група з песняй «Соловей» заняла першае месца, набраўшы найбольшую колькасць балаў па выніках як журы, так і гледачоў. Такім чынам, яны павінны былі прадстаўляць Украіну на конкурсе ў Ратэрдаме, Нідэрланды, у першым паўфінале 12 мая. 18 сакавіка Еўрапейскі вяшчальны саюз паведаміў, што песенны конкурс не адбудзецца з-за пандэміі каронавіруса, аднак у той жа дзень НСТУ паведаміла, што гурт будзе прадстаўляць Украіну на «Еўрабачанні-2021».

2021: Удзел у Еўрабачанні 2021

[правіць | правіць зыходнік]
Выступленне ў паўфінале Еўрабачання-2021 18 мая 2021.

У лютым 2021 года было абвешчана, што гурт выступіць на «Еўрабачанні-2021» з песняй «Шум», якая заснавана на ўкраінскай веснянцы «Зялёны шум». Ідэя і падача выступу — Канстанцін Тамільчанка і Аляксандр Браткоўскі. Касцюмы створаны Дзмітрыем Куратай. Гурт Go_A выйшаў у фінал песеннага конкурсу, заняўшы 2 месца ў паўфінале 18 мая і заняўшы 5 месца ў фінале 22 мая. Па выніках галасавання гледачоў гурт заняў 2-е месца (267 балаў), а галасаванне нацыянальнага журы дало яму 9-е месца (97 балаў) .

Пасля заканчэння Еўрабачання гурт пачаў актыўна гастраляваць па Украіне і краінах Еўропы, даючы канцэрты, у прыватнасці ў Польшчы і Бельгіі[5].

Гурт заснаваў Тарас Шаўчэнка. З моманту заснавання склад гурта мяняўся 14 разоў. Музыкі з розных куткоў Украіны: Кацярына Паўленка — Ніжын, Тарас Шаўчэнка — Кіеў, Ігар Дзідзенчук — Луцк, Іван Грыгор’як — Букавіна[6].

Усе, акрамя Дзідзенчука, гралі хард-рок. Кацярына Паўленка таксама працавала кіраўніком хору ветэранаў, а Шаўчэнка быў у рэп-групе, Дзідзенчук грае больш чым на 30 музычных інструмента[6]. Адметна, што Ігар Дзідзенчук таксама з’яўляецца ўдзельнікам папулярнага рэп-гурта KALUSH.

Музычны стыль і ўплыў

[правіць | правіць зыходнік]

Гурт спалучае ў сабе аўтэнтычны ўкраінскі вакал, сучасныя танцавальныя рытмы, афрыканскія барабаны і гітарны драйв.

Новыя рэлізы гурта аб’ядналі інструменты з розных куткоў планеты, змяшаўшы электронную музыку з гукамі флейты, аўстралійскага дыджэрыду і афрыканскіх барабанаў.

Імя Дэталі
Іди на звук
• Дата: 1 лістапада 2016
• Лэйбл: Moon Records
• Фармат: лічбавая загрузка, паток
Год Назва Вышэйшае месца ў чарце Альбом
UKR ТОП 40
2015 «Іди на звук» Іди на звук
2017 «Щедрий вечір» (з Кацяй Chilly) Сингл без альбому
2019 «Рано-раненько»
2020 «Соловей» 13
«Добрим людям на здоров’я»
2021 «Шум» 24
2022 «Kalyna»
2023 «Rusalochki»
«—» азначае, што сінгл не трапіў у чарты.

Удзел у фестывалях

[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнікі «Atlas Weekend» (2021), «Jazz Koktebel», «Ше. Fest», «Країна Мрій», «ГогольFest», «Kyiv Open Air», «Трипільське коло»[7], «Vedalife», «ART-Пікнік Слави Фролової», «Polyana Music Festival»[8], «Белые ночи vol2», «Стародавній Меджибіж» (2015), «Голосіївська криївка» (2016)[9], а таксама фестывалі ў Ізраілі, Польшчы, Беларусі, Бельгіі.

Зноскі

1. Alex Marshall, Elisabeth Vincentelli Italy wins the 2021 Eurovision Song Contest. // The New York Times / J. KahnManhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2021. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X

2. Veen R. T. Ukraine: Go_A sign with Universal Music… and clear up rumours of collaboration with Måneskin // Wiwibloggs — 2021.

3. а б Go_A - що відомо про переможця нацвідбору на Євробачення 2020(недаступная спасылка). ФАКТИ ICTV (22 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2020. Праверана 14 лістапада 2020.
4. «Фольк-music» на «UA: Першому». Працює — не чіпай!. stv.detector.media. Архівавана з першакрыніцы 28 березня 2020. Праверана 14 лістапада 2020.
5. Go-A Band |Tours(недаступная спасылка). go-a-band.com. Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2021. Праверана 5 верасня 2021.
6. а б GO_A: біографія учасників відбору на Євробачення 2020(недаступная спасылка). Новий канал (22 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2020. Праверана 14 лістапада 2020.
7. Сьогодні стартує онлайн-концерт «Євробачення». Від України гурт Go_A. Вісім років їх мало помічали, а тепер переспівують в Ісландії і кличуть до Колумбії — профайл «Бабеля». babel.ua. Архівавана з першакрыніцы 5 січня 2022. Праверана 14 лістапада 2020.
8. Polyana Music Festival(недаступная спасылка). Polyana Music Festival. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2019. Праверана 14 лістапада 2020.
9. Вечірній Київ :: В Голосіївському парку влаштують патріотичний фестиваль. vechirniy.kyiv.ua. Праверана 14 лістапада 2020.