Цукраміцэтавыя (Saccharomycetaceae) — сямейства сумчатых грыбоў парадку эндаміцэтальных.
Выдзяляецца 20-40 родаў. Пашыраны на кветках, ягадах, садавіне, лісці і каранях раслін, у глебе, на харчовых прадуктах. Аэробы і анаэробы. Размнажаюцца пераважна пачкаваннем; некаторыя роды — пачкаваннем, спорамі і дзяленнем. Найбольш вядомы і мае вялікае практычнае значэнне род цукраміцэты.