Перайсці да зместу

Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі
Заснаваны 1929
Сайт ifoch.bas-net.by/en

Інстытут фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў утвораны ў 1929 годзе. Знаходзіцца на вуліцы Сурганава, 13. Інстытут займае лідзіруючыя пазіцыі ў свеце ў сферы распрацоўкі, вырабу і выкарыстання іонаабменных кудзелістых матэрыялаў. Шырока вядомыя паспяховыя працы Інстытута ў галіне стварэння палімерных мембран і мембранных тэхналогій, штучных субстратаў для вырошчвання раслін, тонкага арганічнага сінтэзу, распрацоўкі новых біялагічна актыўных кампазіцый, субстанцый лекавых прэпаратаў.

Гісторыя інстытута

[правіць | правіць зыходнік]

Інстытут з’яўляецца правапераемнікам Інстытута хіміі Беларускай акадэміі навук, які быў створаны 18 снежня 1929 года. Пад сучаснай назвай працуе з 1 студзеня 1959 года.

Структура інстытута

[правіць | правіць зыходнік]
  • Лабараторыя мембранных працэсаў
  • Лабараторыя іоннага абмену і сорбцыі
  • Лабараторыя сінтэзу і даследаванні ўласцівасцей іонаабменных валокнаў
  • Лабараторыя хіміі гетэрацыклічных злучэнняў
  • Лабараторыя хіміі біякан’югатаў
  • Лабараторыя фізіка-хімічных метадаў даследаванняў
  • Аддзел лекавых рэчываў:
    • Лабараторыя сінтэзу і даследавання ўласцівасцей біялагічна актыўных рэчываў
    • Тэматычная група тэхналогіі біялагічна актыўных рэчываў
    • Тэматычная група аналітычнага кантролю лекавых сродкаў

Дырэктары інстытута ў розныя гады

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі