Acacia Mill., 1754
Акацыя (Acacia) — род раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Пераважна вечназялёныя дрэвы, кусты, зрэдку травы. Кветкі жоўтыя або белыя, дробныя. Плод — боб.
Адрозніваецца 750—800 відаў, пераважна ў тропіках і субтропіках абодвух паўшар’яў. Большасць расце ў Аўстраліі (выява акацыі — нацыянальная эмблема), дзе яны, як і ў Афрыцы, істотны элемент саванны.
3 шэрагу відаў атрымліваюць дубільныя рэчывы і гуміарабік. Акацыя серабрыстая вырошчваецца як дэкаратыўная расліна (г. зв. мімоза).