Аляксандр Іванавіч Макась
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Аляксандр Іванавіч Макась | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
8 кастрычніка 1991[1][2] (33 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг[3] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Іслач | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 9 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр Макась (нар. 8 кастрычніка 1991, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Іслач».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец спартыўнай школы мінскага МТЗ-РІПА (пазней перайменаванага ў «Партызан»). З 2009 года выступаў у асноўнай камандзе, дзе застаўся і пасля вылету «Партызана» з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2010. У сезоне 2011 дапамог мінчанам вярнуцца ў эліту, забіўшы 19 мячоў.
У студзені 2012 года перайшоў у «Мінск», але не змог замацавацца ў асноўным складзе. У ліпені 2012 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У лютым 2013 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», але ў выніку вярнуўся ў Мінск.
Сезон 2013 пачаў у складзе фарм-клуба «Мінск-2», у ліпені быў пераведзены ў асноўную каманду, але зноў не змог замацавацца ў аснове. У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з «Мінскам».
У сезоне 2014, пасля зыходу з клуба Рамана Васілюка і Леаніда Ковеля, стаў нарэшце асноўным нападнікам мінчан. Паспяхова праявіў сябе ў гэтай ролі, забіўшы за сезон 14 мячоў і стаўшы такім чынам другім бамбардзірам чэмпіянату пасля Мікалая Януша. У снежні 2015 года разарваў кантракт з «Мінскам»[4].
У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у казахстанскі «Іртыш»[5]. У двух таварыскіх матчах за «Іртыш» адзначыўся двума галамі, але ў выніку не дамовіўся аб умовах кантракта і накіраваўся ў стан іншага клуба з Казахстана — «Атырау»[6], з якім неўзабаве падпісаў кантракт[7]. У сезоне 2016 забіў толькі 1 гол у 24 матчах за «Атырау».
У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у «Тарпеда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[8]. Пачынаў сезон у якасці аднаго з асноўных нападнікаў жодзінцаў, адзначаўся галамі ў першых чатырох турах чэмпіянату, аднак пазней стаў часцей толькі выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[9].
Са студзеня 2018 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», з якім у лютым падпісаў кантракт[10]. Спачатку нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе каманды, аднак пазней у сувязі з траўмамі стаў часцей выхадзіць на замену.
У снежні 2018 года пакінуў «Дынама» па заканчэнні кантракта[11] і неўзабаве стаў іграком «Іслачы»[12], дзе замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных нападнікаў. З мая па ліпень 2019 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярняў месца ў стартаым складзе. З 10 галамі ў чэмпіянаце Беларусі стаў другім бамбардзірам каманды ў сезоне. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[13]. У 2020 годзе заставаўся асноўным нападнікам каманды.
У лютым 2021 года перайшоў у літоўскі клуб «Судува»[14], дзе стаў пераважна выхадзіць на замену, разам з камандай выйграў сярэбраныя медалі чэмпіянату Літвы. У студзені 2022 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Гомелем»[15], дзе замацаваўся ў аснове, у сезоне 2022 адзначыўся 8 галамі ў чэмпіянаце і 2 галамі ў Кубку Беларусі. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў гомельскі клуб[16].
У студзені 2023 года стаў іграком брэсцкага «Дынама»[17]. У ліпені 2023 года пакінуў клуб па пагадненні бакоў[18] і далучыўся да «Іслачы»[19]. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з клубам[20].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
У сакавіку 2015 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[21]. Дэбютаваў у зборнай 30 сакавіка 2015 года, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Габона[22].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2022
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2014
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Літвы: 2021
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Aleksandr Makas // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alyaksandr Makas // FBref
- ↑ https://www.fcgomel.by/team/main-roster/aleksandr-makas/
- ↑ Александр Макась покинул "Минск" (руск.). football.by (23 снежня 2015). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Макась проходит просмотр в «Иртыше» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Александр Макась покинул расположение "Иртыша" и присоединился к "Атырау" (руск.). football.by (16 лютага 2016). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Александр Макась подписал контракт с "Атырау" (руск.). football.by (29 лютага 2016). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Александр Макась стал игроком "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (1 лютага 2017). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Девять футболистов покинули "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (29 лістапада 2017). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Макась стал игроком минского "Динамо" (руск.). football.by (23 лютага 2018). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Макась покинул минское "Динамо" (руск.). football.by (29 снежня 2018). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Александр Макась пополнил ряды "Ислочи" (руск.). football.by (29 снежня 2018). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Макась продлил контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (23 студзеня 2020). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Александр Макась стал игроком литовской "Судувы" (руск.). football.by (3 лютага 2021). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Ануфриев и Макась перешли в "Гомель". Литвяков на очереди? (руск.). football.by (19 студзеня 2022). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Наша команда отправилась в заслуженный отпуск (руск.). Афіцыйны сайт «Гомеля» (30 лістапада 2022). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Александр Макась подписал контракт с брестским "Динамо" (руск.). football.by (25 студзеня 2023). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Макась пополнил список игроков, покинувших брестское "Динамо" (руск.). football.by (24 ліпеня 2023). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Пятый бомбардир в истории "Ислочи" вернулся в пристоличный клуб (руск.). football.by (25 ліпеня 2023). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ "Ислочь" объявила о продлении контрактов с тремя футболистами (руск.). football.by (3 студзеня 2024). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Форвард "Минска" Александр Макась вызван в сборную вместо травмированного Максима Жаверчика (руск.). football.by (23 сакавіка 2015). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Беларусь - Габон. Горбунов, Януш и Макась дебютируют в национальной сборной (руск.). football.by (30 сакавіка 2015). Праверана 2 лютага 2024.
- Нарадзіліся 8 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Партызан-2 Мінск
- Ігракі ФК Партызан Мінск
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Мінск-2
- Ігракі ФК Атырау
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Іслач
- Ігракі ФК Судува Марыямпале
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Дынама Брэст