Ампер-гадзіна
Ампер-гадзіна (А·г) — пазасістэмная адзінка вымярэння электрычнага зараду, якая выкарыстоўваецца пры абслугоўванні электрычных акумулятараў, а таксама пры ўліку спажывання электраэнергіі. Акумулятар з зарадам у 1 А·г здольны забяспечыць сілу току 1 ампер на працягу адной гадзіны. Спажыванне электраэнергіі ў 1 А·г азначае, што сярэдні ток у ланцугу спажывання складаў 1 ампер на працягу 1 гадзіны, а сярэдняе напружанне было фіксаваным.
Часта таксама ўжываецца кратная адзінка міліампер-гадзіна (мА·г), якая выкарыстоўваецца звычайна для пазначэння зараду невялікіх акумулятараў.
Велічыню ў ампер-гадзінах можна перавесці ў сістэмную адзінку вымярэння зараду — кулон. Паколькі адзін кулон роўны А·с, то, перавядучы гадзіны ў секунды, атрымліваем, што 1 ампер-гадзіна будзе роўная 3600 кулон.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Г. Д. Бурдун, В. А. Базакуца. Единицы физических величин. Справочник — Харьков: Вища школа, 1984