Перайсці да зместу

Андрэй Паўлавіч Худык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Паўлавіч Худык
Сцяг Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Сцяг
14 верасня 2017 — 22 красавіка 2024
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Папярэднік Андрэй Каўхута
Пераемнік Сяргей Масляк
Старшыня Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта
2013 — 2014
Губернатар Уладзімір Краўцоў
Папярэднік Барыс Казялкоў
Пераемнік Мечыслаў Гой
Старшыня Лідскага раённага выканаўчага камітэта
2004 — 2011
Пераемнік Аляксандр Астроўскі
Старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта

Нараджэнне 1959[1]
Адукацыя

Андрэ́й Па́ўлавіч Худык (нар. 1959[1], Астрыўчаны[d], Хмяльніцкая вобласць[1]) — работнік гарадскога і раённага кіравання, Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (2017—2024).

Нарадзіўся ў 1959 годзе ў с. Астраўчане Кам'янэць-Падзільскага раёна Хмяльніцкай вобласці УССР.

Працоўны шлях пачынаў на Кам’янэць-Падзільскім цэментным заводзе. Пасля службы ў войску працаваў у гаспадарках Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.

У 1999 годзе ўзначаліў Браслаўскі харчовы камбінат у Віцебскай вобласці.

З 2002 года — першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ваўкавыскага райвыканкама, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама. З 2004 года — старшыня Лідскага райвыканкама, з 2011 года працаваў намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама. У пачатку 2013 года быў прызначаны старшынём Гродзенскага гарвыканкама.

Да назначэння Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя працаваў намеснікам кіраўніка справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

14 верасня 2017 года прызначаны Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь[2]. У маі 2018 года заяўляў, што ў Беларусі «пастаўлена задача за два-тры гады значна знізіць плошчы баршчэўніка Сасноўскага», аднак станам на пачатак 2022 года плошчы, занятыя гэтай раслінай, наадварот, павялічыліся[3]. У верасні 2018 года абвясціў, што цягам трох гадоў стаіць задача запусціць прадпрыемства па ўтылізацыі стойкіх арганічных забруджвальнікаў у Чачэрскім раёне; паводле інфармацыі старшыні Чачэрскага райвыканкама, станам на снежань 2022 года будаўнічая гатоўнасць аб’екта складала 95 %[4].

22 красавіка 2024 года вызвалены ад пасады Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь у сувязі з выхадам у адстаўку[5].

Зноскі