Апошні самурай (фільм, 2003)
Апошні самурай | |
---|---|
англ.: The Last Samurai катал.: L'últim samurai[1] | |
Жанр | ваенны фільм[d][5], драматычны фільм, баявік і ninja film[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Bedford Falls Productions[d] і Cruise/Wagner Productions[d] |
Працягласць | 154 хв. |
Бюджэт | 140 000 000 A$[13] |
Зборы | 456 758 981 $[14] |
Краіна | |
Мова | англійская і каталанская мова[1] |
Год | 22 лістапада 2003[2], 8 студзеня 2004[3][4], 2003 і 16 лістапада 2007[1] |
IMDb | ID 0325710 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Апошні самурай» (англ.: The Last Samurai) — амерыканская прыгодніцкая драма Эдварда Цвіка паводле сцэнарыя Джона Логана. Фільм быў вылучаны на 4 прэміі «Оскар», мае 15 узнагарод і 39 намінацый.
Фільм з’яўляецца мастацкай інтэрпрэтацыяй падзей, якія адбываліся ў Японіі ў другой палове дзевятнаццатага стагоддзя, а менавіта ў пераломны для Японіі момант увядзення разнастайных мадэрнізацый на заходні манер, павеваў з Еўропы і Амерыкі побытавых, а таксама ў тактыцы вядзення вайны .
Сюжэту
[правіць | правіць зыходнік]Самурай Кацумота, медытуе побач з вёскай, відзеж — белы тыгр адбіваецца ад загоншчыкаў.
1876 год. Адстаўны капітан Арміі Саюза Нэйтан Олгрэн зарабляе на жыццё рэкламай вінчэстараў. Аднапалчанін, сяржант Зебулан Гант адводзіць яго на сустрэчу з японцамі і палкоўнікам Баглі, былым камандзірам Олгрэна. Кіраўнік дэлегацыі міністр Амура, зацікавіўшыся досведам Олгрэна ў вайне з індзейцамі, прапануе яму навучаць салдат японскай імператарскай арміі. Олгрэн заяўляе Баглі, што за грошы гатовы забіваць каго заўгодна, але гатовы забіць Баглі бясплатна, бо не можа яму дараваць бязлітасныя забойствы індзейскіх жанчын і дзяцей. Олгрэн навучае салдат, учорашніх сялян, але атрымлівае загад выступіць супраць мяцежніка Кацумота, былога настаўніка імператара. Олгрэн на справе паказвае, што ненавучаныя, баязлівыя сяляне не гатовыя да вайны, але па загадзе камандавання салдаты выступаюць у паход.
Атрад ідзе ў горы, дзе яго атакуе атрад Кацумота. Баглі заяўляе, што амерыканцы з’яўляюцца некамбатантамі і з’яжджае ў тыл, але Олгрэн і Зеб застаюцца з атрадам. Убачыўшы конніцу Кацумота, якая ляціць на іх, салдаты разбягаюцца, гінуць адзін за адным. Олгрэн і Зеб ваююць да канца. Самураі акружаюць Олгрэна, але той адбіваецца дзідай, на сцягу якой намаляваны белы тыгр. Самурай Хіратара дабівае параненага Зебулана, затым раззбройвае Олгрэна, але зрынуты амерыканец забівае японца абрубкам дзіды ў горла. Кацумота, які пад’ехаў, успамінае свой відзеж і загадвае ўзяць у палон знясілелага амерыканца. Самураі адпраўляюцца ў горную вёску Набутады, сына Кацумота. Набліжаецца зіма, і бегчы з вёскі будзе немагчыма.
Олгрэна змяшчаюць у доме Такі, удавы Хіратара. Ён перазімоўвае ў вёсцы, вучыць японскую, вуччыцца валодаць мячом, мае зносіны з Кацумота, які зацікаўліваецца дзённікамі Олгрэна. Ён прыносіць прабачэнні Такі за гібель яе мужа. Падчас свята група ніндзя здзяйсняе замах на Кацумота, ён абараняецца разам з амерыканцам і яны ратуюць адзін адному жыццё. Зразумеўшы, што за замахам стаіць яго супернік Амура, Кацумота адпраўляецца да двара. Ён вяртае свабоду Олгрэну. Амерыканец адхіляе прапанову Амуры ўзначаліць імператарскую армію і рыхтуецца да адплыцця. На савеце Амура выступае супраць Кацумота, салдаты арыштоўваюць былога міністра, малады і слабавольны імператар не перашкаджае ім. Амура загадвае свайму падручнаму забіць Олгрэна, калі ён пойдзе да Кацумота, але амерыканец не трапляе на шляху забойцаў. Ахова загадвае Кацумота здзейсніць самагубства, але яго вызваляе Олгрэн з самураямі, пры гэтым гіне Набутада. Уцекачы з’яжджаюць у вёску Кацумота.
Олгрэн і Кацумота вырашаюць уступіць у бой, каб прымусіць імператара іх пачуць. Олгрэн апранае даспехі Хіратара. На поле бою выходзяць два палкі вымуштраванай пяхоты з гаўбіцамі і карцечніцамі Гатлінга. Пасля абстрэлу з гаўбіц самураі адыходзяць, Амура пасылае полк у агульны напад. Аднак салдаты трапляюць у пастку, самураі падпальваюць салому і адсякаюць полк ад асноўных сіл, даюць некалькі забойных залпаў з лукаў па натоўпе салдат і кідаюцца ў атаку. Амура пасылае на дапамогу рэшту палка, але яго атакуе з тылу кавалерыя і пяхота Кацумота. Разгромлены полк адступае. Кацумота і іншыя смельчакі садзяцца на коней і пад агнём гаўбіц прасякаюцца праз пяхоту, спрабуючы дабрацца да Амуры. Баглі гіне ад мяча Олгрэна. Амура ў страху загадвае прывесці ў дзеянне карцечніцы і самураі гінуць пад іх агнём. Олгрэн дапамагае смяротна параненаму Кацумота пакончыць з сабой, імператарскія салдаты ў знак павагі схіляюцца перад героямі.
Олгрэн прыходзіць да імператара, які, праявіўшы волю, адмаўляецца заключыць дамову з ЗША і ссоўвае Амуру. Олгрэн адмаўляецца ад вяртання ў Амерыку і прыходзіць у вёску да Такі.
Зноскі
- ↑ а б в https://esadir.cat/filmoteca/fitxa/node/L_ultim_samurai Праверана 19 жніўня 2022.
- ↑ выгрузка даных Freebase — Google.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
- ↑ http://www.kinokalender.com/film4441_last-samurai.html Праверана 1 студзеня 2018.
- ↑ а б http://www.metacritic.com/movie/the-last-samurai Праверана 16 красавіка 2016.
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0325710/ Праверана 16 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з https://www.siamzone.com/movie/m/1922 Праверана 16 красавіка 2016.
- ↑ а б http://stopklatka.pl/film/ostatni-samuraj Праверана 16 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д е http://bbfc.co.uk/releases/last-samurai-2004-3 Праверана 16 красавіка 2016.
- ↑ а б в http://www.adorocinema.com/filmes/filme-46943/ Праверана 16 красавіка 2016.
- ↑ а б в г http://www.imdb.com/title/tt0325710/fullcredits Праверана 16 красавіка 2016.
- ↑ Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=lastsamurai.htm
- ↑ https://www.boxofficemojo.com/movies/?id=lastsamurai.htm Праверана 9 сакавіка 2019.