Індэпэндэнс II
Індэпэндэнс II Каменны век | ||||
---|---|---|---|---|
Геаграфічны рэгіён | Арктыка | |||
Лакалізацыя | Грэнландыя | |||
Датаванне | 8 стагоддзе да н.э. — 2 стагоддзе да н.э. | |||
Носьбіты | палеаэскімосы | |||
Тып гаспадаркі | паляванне, рыбалоўства | |||
Пераемнасць | ||||
|
Індэпэндэнс II (дацк.: Independence II) — археалагічная культура палеаэскімосаў на поўначы і паўночным усходзе Грэнландыі у раёне вакол фіёрда Індэпэндэнс. Існавала ў VIII - II стст. да н. э. Вылучана археолагамі як самастойная ў 1956 г., раней лічылася адгалінаваннем культуры Індэпэндэнс I.
Лічыцца, што культура Індэпэндэнс II належала носьбітам археалагічных культур - папярэднікаў культуры Дорсет. Яны перасяліліся ў Грэнландыю праз паўночныя астравы Канадскага Арктычнага архіпелага і выкарыстоўвалі ідэнтычныя прылады працы. На поўначы Грэнландыі паселішчы размяшчаліся каля азёр і ўглыбіні фіордаў. На ўсходзе — каля знешняй часткі фіордаў і на малых астравах. Носьбіты Індэпэндэнс II жылі невялікімі групамі да 20 - 40 чалавек у круглявых, відавочна скураных хацінах з агменем пасярэдзіне. Палявалі на сухапутных і марскіх жывёл, займаліся рыбалоўствам. Большасць знойдзеных прылад працы выраблены з косці і драўніны, аднак сустракаюцца крамянёвыя мікраліты.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Prehistory of Greenland Independence II Архівавана 6 ліпеня 2015.
- Migration to Greenland Архівавана 18 жніўня 2016.
- Palaeo-Eskimo Peoples Архівавана 22 ліпеня 2016.