Арцём Генадзевіч Быкаў
Поўнае імя | Арцём Генадзевіч Быкаў | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
19 кастрычніка 1992[1][2] (32 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг[3] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Ламія | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Арцём Быкаў (нар. 19 кастрычніка 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца грэчаскага клуба «Ламія» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў кар’еру ў «Зорцы-БДУ», а ў 2011 годзе перайшоў у мінскае «Дынама», дзе спачатку выступаў за дубль. Першую палову 2012 года правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010», а пасля вяртання стаў з’яўляцца ў асноўным складзе «Дынама».
У сезоне 2013 замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы, дзе нярэдка стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. 22 верасня 2013 года ў канцы матча супраць «Нёмана» здарыўся канфлікт паміж Быкавым і Гі Стэфанам Эсамэ[4], з-за якога Арцём быў на некаторы час адхілены ад асноўнага складу. Адразу пасля вяртання, 26 кастрычніка 2013 года, забіў свой першы гол у чэмпіянаце, з далёкай адлегласці паразіўшы браму «Гомеля».
У сезоне 2014 заставаўся асноўным апорным паўабаронцам мінчан, часам гуляў як флангавы паўабаронца. 20 ліпеня 2014 года падчас матча з брэсцкім «Дынама» атрымаў цяжкую траўму ў сутыкненні з Любенам Нікалавым, вярнуўся на поле толькі ў лістападзе 2014 года.
Сезон 2015 распачаў у аснове дынамаўцаў, але не здолеў вярнуць кандыцыі пасля траўмы. У жніўні 2015 года да канца сезона быў аддадзены ў арэнду клубу «Мінск»[5]. У складзе «Мінска» замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі левага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў «Дынама»[6]. У сезоне 2016 трывала гуляў у аснове дынамаўцаў, часам выкарыстоўваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Сезон 2017 пачынаў у цэнтры паўабароны, пазней стаў выступаць у якасці левага абаронцы.
У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[7]. У жніўні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб[8] і неўзабаве падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама»[9]. У складзе брэсцкай каманды стаў гуляць у стартавым складзе. Сезон 2019 таксама пачынаў у аснове, аднак у маі атрымаў траўму, і да канца сезона з’яўляўся на полі толькі эпізадычна. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Дынама» на сезон 2020[10].
У студзені 2021 года вярнуўся ў мінскае «Дынама»[11], дзе стаў іграком асновы. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[12].
У жніўні 2024 года перайшоў у грэчаскі клуб «Ламія»[13].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
У маі 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[14]. Дэбютаваў у зборнай 18 мая 2014 года ў таварыскім матчы супраць Ірана[15].
У 2015—2016 гадах не выклікаўся ў зборную, а 1 чэрвеня 2017 года пасля доўгага перапынку зноў згуляў за нацыянальную каманду, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1). З 2018 года чарговы раз заставаўся па-за складам зборнай, пакуль 2 чэрвеня 2021 года не згуляў у таварыскім матчы супраць Азербайджана (1:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі (2): 2019, 2023
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2017
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2012, 2013, 2016, 2021
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2019, 2020
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Artem Bykov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Artem Bykov // FBref
- ↑ https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/bykau-artsiom
- ↑ Ги Эссаме: «Быков попросил у меня прощения» (руск.). by.tribuna.com (22 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2021.
- ↑ Артем Быков до конца сезона на правах аренды будет играть в "Минске" (руск.). football.by (6 жніўня 2015). Праверана 16 лютага 2024.
- ↑ Футбол. Артем Быков может продолжить карьеру в "Минске" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (30 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- ↑ Быков продлил контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (12 студзеня 2018). Праверана 16 лютага 2024.
- ↑ Артем Быков покинул минское "Динамо" (руск.). football.by (6 жніўня 2018). Праверана 16 лютага 2024.
- ↑ Артем Быков перешел в брестское "Динамо" (руск.). football.by (13 жніўня 2018). Праверана 16 лютага 2024.
- ↑ Веретило и Быков на сезон продлили контракты с брестским "Динамо" (руск.). football.by (27 снежня 2019). Праверана 16 лютага 2024.
- ↑ Минское "Динамо" обявило о возвращении Артема Быкова (руск.). football.by (13 студзеня 2021). Праверана 16 лютага 2024.
- ↑ Футбол. Артем Быков продлил контракт с минским "Динамо" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (23 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2023. Праверана 23 студзеня 2023.
- ↑ Артем Быков подписал контракт с "Ламией" (руск.). football.by (9 жніўня 2024). Праверана 12 жніўня 2024.
- ↑ Футбол. Сергей Политевич, Артем Быков и Павел Савицкий впервые вызваны в сборную Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (12 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- ↑ В составе национальной сборной первый матч провел Артем Быков (руск.). football.by (18 мая 2014). Праверана 16 лютага 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 19 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Энергетык-БДУ
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Бяроза-2010
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Ламія