Перайсці да зместу

Баявая машына пяхоты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з БМП)
БМП-1

Баявая машына пяхоты, БМП — браніраваная машына мота-стралковых войскаў (мотапяхоты) для перамяшчэння асабовага складу і вядзення бою. З’явілася ў 1960-я г. Сучасная БМП — гусенічная (радзей колавая) машына высокай праходнасці, звычайна плаваючая, выкарыстоўваецца для дэсантавання. Аснашчана фільтра-вентыляцыйнай устаноўкай, прыладамі начнога бачання і інш. Узбраенне: 20— 30-мм аўтаматычная пушка, 1—2 кулямёты, часам процітанкавыя кіроўныя рэактыўныя снарады. Умяшчае 2—3 чалавекі экіпажу і 6—9 чалавек стралкоў, якія могуць весці агонь праз амбразуры. Скорасць руху: гусенічных 65—75, колавых да 100, па вадзе 6—10 км/гадзіну. Ёсць на ўзбраенні армій многіх краін: напрыклад, у ФРГ — гусенічная «Мардэр», у ЗША — плаваючая гусенічная М-2 «Брэдлі».

Некаторыя віды БМП

[правіць | правіць зыходнік]

Іншая ваенная тэхніка

[правіць | правіць зыходнік]
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8