Стракозы сярэдніх памераў. Афарбоўка з металічным бляскам. Пярэднія і заднія крылы рознай формы, трохвугольнікі пярэдніх крылаў размешчаны ўпоперак, задніх — уздоўж крылаў. Ротавы апарат грызучага тыпу.
Яйцы адкладваюць у ваду ў час лёту. Лічынкі валасатыя з шырокім брушкам.
Зімуюць лічынкі, у перыяд росту яны ліняюць 5 разоў. Кормяцца дафніямі, вадзянымі вослікамі, лічынкамі камароў і іншых водных насякомых.