Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў
Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў (БРФФД) | |
---|---|
Міжнародная назва | Belarusian Republican Foundation for Fundamental Research |
Дата заснавання | 8 мая 1991 |
Тып | навуковы фонд |
Старшыня | Аляксей Яўгенавіч Дайнека |
Метро | Акадэмія навук |
Юрыдычны адрас | Беларусь, 220072, Мінск, пр. Незалежнасці, 66. |
Сайт | fond.bas-net.by |
Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў — дзяржаўная некамерцыйная арганізацыя ў форме фонда, прадметам дзейнасці якой з’яўляецца фінансаванне фундаментальных навуковых даследаванняў і якая дзейнічае пры Прэзідыуме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Фонд створаны пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР ад 8 мая 1991 года як Фонд фундаментальных даследаванняў Беларускай ССР пры Камісіі Прэзідыума Савета Міністраў Беларускай ССР па пытаннях навукова-тэхнічнага прагрэсу.
Пастановай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 красавіка 1996 фонд пераўтвораны ў Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў.
Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2002 года ён уключаны ў склад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з правамі юрыдычнай асобы.
Кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- Алег Уладзіслававіч Роман (1991—1996)
- Аляксандр Сяргеевіч Рубанаў (1996—2003)
- Валянцін Антонавіч Арловіч (2003—2014)
- Сяргей Васільевіч Гапоненка (2014—2023)
- Аляксей Яўгенавіч Дайнека (з 2023)
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Штогод па выніках рэспубліканскіх, рэгіянальных і міжнародных конкурсаў і конкурсаў праектаў маладых навукоўцаў Фондам фінансуецца больш за 1 000 кароткатэрміновых навуковых праектаў, у тым ліку больш за 600 міжнародных, у выкананні якіх удзельнічаюць каля 5 000 беларускіх навукоўцаў з арганізацый рознай ведамаснай прыналежнасці, а таксама замежныя навукоўцы з 40 краін свету. Кожны пяты праект выконваецца навукоўцамі з рэгіёнаў Беларусі. За 1991—2020 гады Фондам праведзена амаль 300 конкурсаў даследчых праектаў, разгледжана больш за 20 000 заявак з больш чым 200 навуковых і адукацыйных устаноў і арганізацый Беларусі, прынята да фінансавання звыш 9 000 праектаў, у тым ліку амаль 2 500 праектаў маладых навукоўцаў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка Фонду Архівавана 17 лістапада 2021.