Бензінавы рухавік унутранага згарання
Бензінавы рухавік унутранага згарання — рухавік унутранага згарання, які працуе на бензіне або іншым падобным лятучым паліве, вынайдзены ў Еўропе ў 1876 годзе. У большасці бензінавых рухавікоў паліва і паветра перад сціскам папярэдне змешваюцца (але ў некаторых сучасных рухавіках ажыццяўляецца непасрэдны ўпрыск паліва ў цыліндры). Раней змешванне адбывалася ў карбюратары, але цяпер гэтым займаецца электронная сістэма ўпрыску паліва, акрамя малых рухавікоў, дзе ўжыванне гэтай складанай сістэмы немэтазгоднае. Працэс упрыску бензінавага рухавіка і дызельнага розніцца тым, як змешваюцца паліва і паветра, і як гэтая сумесь запускае цыкл рухавіка. У бензінавым рухавіку сумесь сціскаецца і падпальваецца свечкай запальвання; у дызельным сціскаецца толькі паветра, ад чаго яно распякаецца — у звышразагрэтае паветра ўпрыскваецца дызельнае паліва, ад чаго яно загараецца.
Ужыванне
[правіць | правіць зыходнік]Бензінавыя рухавікі знайшлі шмат прымяненняў у розных машынах. Яны выкарыстоўваюцца ў аўтамабілях, матацыклах, самалётах, маторных лодках, а таксама ў ручных прыладах, напрыклад, газонакасілках, ланцужных пілах і перанасных бензагенератарах.
Да пашырэння ўжытку дызельных рухавікоў бензінавымі рухавікамі абсталёўвалі таксама аўтобусы, грузавікі і некаторыя чыгуначныя лакаматывы.