Шведская крона
Крона | |||
---|---|---|---|
* шведск.: Krona | |||
| |||
Коды і сімвалы | |||
Коды ISO 4217 | SEK | ||
Сімвалы | kr | ||
Абрэвіятуры | kr | ||
Тэрыторыя абарачэння | |||
Краіна-эмітэнт | Швецыя | ||
Вытворныя і паралельныя адзінкі | |||
Дробныя | эры | ||
Эмісія і выраб монет і банкнот | |||
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Банк Швецыі | ||
Вытворца банкнот | Tumba Bruk[d] і Mint of Finland[d] | ||
Курсы на 26 лістапада 2024 года | |||
1 USD | 10,95 SEK | ||
1 EUR | 11,52 SEK | ||
1 RUB | 0,1042 SEK | ||
1 GBP | 13,78 SEK | ||
1 JPY | 0,07125 SEK | ||
1 BYN | 3,094 SEK | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шведская крона (па-шведску: krona, код ISO 4217: SEK) — афіцыйная валюта Швецыі.
Зараз выкарыстоўваюцца:
- Манеты 1 і 2 узору 2016 года — сталь з медным пакрыццём.
- Манеты 5 крон узору 2016 года — сплаў пад назвай «нóрдык» (медзь, алюміній, цынк і волава).
- Манеты 10 крон узору 1991 года — сплаў «нордык».
- Банкноты наміналам 20, 50, 100, 200, 500 і 1 000 крон, уведзеныя ў 2015 годзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З XVI стагоддзя да 1873 года ў Швецыі меў хаджэнне рыксдалер (або «далер»).
5 мая 1873 года паміж Даніяй і Швецыяй быў заключаны фінансава-эканамічны саюз. 1 красавіка 1876 года да саюза далучылася Нарвегіяй (якая фактычна знаходзілася да 1905 года пад уладай шведскіх каралёў). Саюз забяспечваў фіксаваны курс абмену і стабільнасць валют. Аднак кожная краіна працягвала выпускаць сваю ўласную валюту.
У выніку ўступлення ў гэты саюз Швецыя змяніла старую назву сваёй валюты — рыксдалер, на новую — крона (Krona). Валюта Даніі да таго часу ўжо называлася крона (Krone), гэтак жа як і нарвежская крона (Krone). Усе тры назвы азначаюць «карона», а розніца ў напісанні абумоўлена толькі адрозненнямі ў скандынаўскіх мовах.
Эры
[правіць | правіць зыходнік]Шведская крона дзеліцца на 100 э́ры (шведск.: öre). Раней у абарачэнні існавалі манеты вартасцю 1, 2, 5, 10, 25 і 50 эры.
У нашы дні грашовая адзінка эры існуе толькі фармальна — у фізічным выглядзе апошнія разменныя манеты (50 эры) былі выведзены ў 2010 годзе. Самыя ж дробныя наміналы манет, 1 і 2 эры, былі выведзены з абароту яшчэ ў 1972 годзе[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шведская крона