Васіль Генадзевіч Шугалей
Васіль Генадзевіч Шугалей | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 снежня 1970 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 сакавіка 2004 (33 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | паэт |
Васіль Генадзевіч Шугалей, Вася Шугалей (31 снежня 1970, Мінск — 7 сакавіка 2004, Люберцы) — беларускі музыкант-авангардыст, паэт, прадзюсар.
Жыццё і дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Стваральнік легендарнага мінскага гурту «Ы.Ы.Ы.». Хутка стаў вядомай асобай у мінскай рок-тусоўцы, пазнаёміўся з вядомымі беларускімі і расійскімі музыкантамі. Вася Шугалей быў першым маскоўскім прадзюсарам гурту «Ляпіс Трубяцкой», а таксама прадзюсарам «Бі-2», «Жукі», «Забароненыя барабаншчыкі». Аўтар праекту «Сюрпрыз для Алы» (у суаўтарстве з Філіпам Кіркоравым). Удзельнічаў у тэлевізійных праграмах («Вася ін да Хаўз» Васіля Стрэльнікава, «Піп-Парад» Міхаіла Рольніка). Лідар гурта «20000 зажЫгалок». Перакладаў тэксты Джыма Морысана. Забіты ў 2004 на сваёй кватэры ў Люберцах паблізу Масквы. Пахаваны 19 сакавіка 2004 года на мінскіх могілках у Калодзішчах.
Аўтар шматлікіх песень, у тым ліку «Ветер знает», якія ў розны час выконвалі гурты «Брава», «Neuro Dubel», «Сярэбранае вяселле», «Касіяпея», Rockerjoker і Зміцер Вайцюшкевіч.
Ацэнкі
[правіць | правіць зыходнік]Паводле меркавання Максіма Жбанкова, Вася Шугалей зрабіў значны ўклад у культурнае і музычнае жыццё Мінска, Пецярбурга і Масквы[1]. Паводле Аляксандра Памідорава:
«з гурту „Ы. Ы. Ы.“ вельмі многае пачалося ў беларускай музычнай культуры і, як паказала практыка, не толькі ў беларускай»[2].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У мінскім клубе «Рэактар», 3 чэрвеня 2010 года прайшоў вечар памяці Васіля Шугалея, ў межах якога адбылася прэзентацыя праекта «Ы. Ы. Ы. Васька-ЖЫВЫ!» (выданне трайнога мультымедыйнага дыска са зборам розных відэа- і аўдыёматэрыялаў, звязаных з асобай і творчасцю Шугалея). На вечары выступілі гурты «Касіяпея», «Сярэбранае вяселле», The UNB, Rockerjoker, Neuro Dubel.
У мінскай галерэі «Ў», 4 лістапада 2011 года адкрылася выстаўка графічных работ Васіля Шугалея.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Д.П. ШУГАЛЕЙ ВАСІЛЬ (Шугалей Василий, Shugaley Vasiliy) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 339–340. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
- «БДГ. Деловая газета». № 1571—1572, 2005.
- Максім Жбанкоў: Вася Шугалей пакінуў дзіўны, непаўторны, шалёны след // БелаПАН: Грамадства. — 04.06.2010, 14:37
- У межах адкрыцця выставы Васіля Шугалея // БелаПАН: Грамадства. — 06.11.2011, 16:00