Перайсці да зместу

Селецк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вобчае)
Вёска
Селецк
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
150 м
Насельніцтва
121 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222817
Аўтамабільны код
5
Селецк на карце Беларусі ±
Селецк (Беларусь)
Селецк
Селецк (Мінская вобласць)
Селецк

Се́лецк[1] (трансліт.: Sielieck) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета. Знаходзіцца за 40 кіламетраў на паўднёвы захад ад горада Мар’іна Горка, за 100 км ад Мінска і 40 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы.

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

Упамінаецца ў пачатку 20 ст. як урочышча Селец-1 Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Сумежна з ім знаходзілася урочышча Селец-2 (не існуе з 1976 г.) і Селец-3 (не існуе з 1976 г.).

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 года - ліпені 1920 года вёска знаходзілася пад польскай уладай.

3 1935 г. да 1964 г. і з 1968 г. да 1976 г. цэнтр Селецкага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы загубілі 25 жыхароў.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

У 1976 годзе да вёскі Вобчае далучаны вёскі Сялец II і Сялец III [2]. 9 ліпеня 1976 года вёска Вобчае перайменавана ў Селецк[3].

Вобча ў пачатку XX ст. вядома як урочышча, 20 двароў, 94 жыхары. У 1918 г. адкрыта пачатковая школа, у якой у 1922 г. вучыліся 33 хлопчыкі і 10 дзяўчынак.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[4]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[5].

Дэмаграфічныя дадзеныя

[правіць | правіць зыходнік]
  • На пачатку XX ст. — у Селец-1 7 двароў, 80 жыхароў. Селец-2 — 7 двароў, 29 жыхароў. Селец-3 — 5 двароў, 23 жыхары.
  • 1999 — 334 жыхары.
  • 2001 — 285 жыхароў, 114 двароў[6].
  • 1 студзеня 2002 — 110 двароў, 274 жыхары.
  • 2009 год — 121 жыхар[7].
  • 2010 — 121 жыхар.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сяле́ц
  2. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 мая, 10 і 25 чэрвеня, 15 і 29 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 655—IX ад 9 ліпеня 1976 г. Аб перайменаванні вёскі Обчае Селецкага сельсавета Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 20 (1502).
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 "Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района" (руск.)
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  6. а б БелЭн 2002.
  7. Итоговые данные переписи населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  8. http://sobornevsky.by/blagochinie/istoriya-blagochiniya/
  • Селецк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 306. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т.8 Мінская вобласць. Кн.4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. — 528 с. :іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9