Перайсці да зместу

Выганашчанскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Выганаўскае возера)
Выганашчанскае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 153 м
Даўжыня 7,0 км
Шырыня 4,8 км
Плошча 26,0 км²
Аб’ём 0,0321 км³
Даўжыня берагавой лініі 21 км
Найбольшая глыбіня 2,3 м
Сярэдняя глыбіня 1,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 87,1 км²
Упадаюць Агінскі канал
Выцякаюць Агінскі канал
Размяшчэнне
Размяшчэнне Брэсцкая вобласць
Краіна
Выганашчанскае возера (Беларусь)
Выганашчанскае возера
Выганашчанскае возера
Выганашчанскае возера (Брэсцкая вобласць)
Выганашчанскае возера
Выганашчанскае возера
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выганашча́нскае, Вы́ганаўскае возера — возера ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. На водападзеле рэк Шчара і Ясельда, за 37 км на ўсход ад горада Івацэвічы, за 5,3[1] км у напрамку на поўнач ад вёскі Выганашчы, на тэрыторыі гідралагічнага заказніка Выганашчанскае.

Плошча паверхні 26 км². Найбольшая глыбіня 2,3 м, сярэдняя — 1,2[2] м. Даўжыня 7 км. Найбольшая шырыня 4,8[2] км. Даўжыня берагавой лініі 21 км. Аб’ём вады 32,1 млн м³. Плошча вадазбору 87,1 км².

Катлавіна рэшткавага тыпу, авальная, злёгку выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя, пераважна забалочаныя. Берагавая лінія плаўная. Берагі нізкія, тарфяністыя, укрытыя хмызняком, на поўначы і поўдні сплавінныя. Дно плоскае, выслана карычневым грубадэтрытавым сапрапелем, у заходняй частцы шматлікія мелі.

Мінералізацыя вады да 124 мг/л, празрыстасць да 0,5 м. Эўтрофнае. 3 поўначы на поўдзень возера перасякае Агінскі канал.

Вылучаецца відавым багаццем вышэйшых водных раслін і наяўнасцю прыбярэжнай разнатраўна-асакова-злакавай сплавіны шырынёй да 150 м. Мноства вадаплаўных птушак. Зарастае па ўсёй акваторыі трыснягом, чаротам, рагозам, разаком, эладэяй, урэчнікам. Водзяцца карась звычайны, лінь, язь, шчупак, плотка; акліматызаваны карась сярэбраны.

Зноскі