Перайсці да зместу

Вяліканямкоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вяліканямкоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Веткаўскі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вялікія Нямкі
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 606
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2330
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Вяліканямко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Вялікія Нямкі.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Маланямкоўскага і Пералёўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. У 1931 годзе з часткі сельсавета ўтвораны Маланямкоўскі сельсавет. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Казацка-Балсунскага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Чачэрскага раёна, з 14 лістапада 1957 года — Веткаўскага раёна[2], з 25 снежня 1962 года — Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Веткаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Вяліканямкоўскага сельсавета 7 населеных пунктаў[3]. 23 лістапада 2021 года скасаваны пасёлак Новаміхайлаўка[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 819 чалавек[5], з іх 94,6 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,5 % — армяне[6]; паводле перапісу 2019 года (7 населеных пунктаў) — 606 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных № 562 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 77. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Решение Ветковского районного Совета депутатов от 23 ноября 2021 г. № 213 Об упразднении поселка Новомихайловка Ветковского района
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.