Вільгельм Конрад Рэнтген
Вільгельм Конрад Рэнтген | |
---|---|
Wilhelm Conrad Röntgen | |
Дата нараджэння | 27 сакавіка 1845[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лютага 1923[3][1][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Bertha Röntgen[d] |
Род дзейнасці | фізік, прафесар, інжынер, даследчык |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Аўгуст Кунт |
Вядомыя вучні | А. Ф. Іофэ |
Вядомы як | адкрывальнік ікс-выпраменьвання |
Член у | |
Узнагароды | Нобелеўская прэмія па фізіцы (1901) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вільгельм Конрад Рэнтген (ням.: Wilhelm Conrad Röntgen; 27 сакавіка 1845 — 10 лютага 1923) — нямецкі фізік. Правёў шмат важных даследаванняў па крышталяграфіі і электрадынаміцы. У 1895 годзе адкрыў рэнтгенаўскае выпраменьванне. Першы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1901).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вільгельм Конрад Рэнтген нарадзіўся 27 сакавіка 1845 пад Дзюсельдорфам, у вестфальскім Лінепе (сучасная назва Рэмшайд) адзіным дзіцем у сям’і. Бацька быў купцом і вытворцам адзення. Маці, Шарлота Канстанца (у дзявоцтве Фравейн), была родам з Амстэрдама. У сакавіку 1848 г. сям’я пераязджае ў Апелдорн (Нідэрланды). Пачатковую адукацыю Вільгельм атрымлівае ў прыватнай школе Марцінуса фон Дорна. З 1861 года ён наведвае Утрэхцкую Тэхнічную школу, аднак у 1863 годзе яго адлічваюць з-за нязгоды выдаць намаляваную карыкатуру на аднаго з выкладчыкаў.
У 1865 годзе Рэнтген спрабуе паступіць ва Утрэхцкі ўніверсітэт, нягледзячы на тое, што па правілах ён не мог быць студэнтам гэтага ўніверсітэта. Затым ён здае экзамены ў Федэральны політэхнічны інстытут Цюрыха і становіцца студэнтам аддзялення механічнай інжынерыі, пасля чаго ў 1869 годзе выпускаецца са ступенню доктара філасофіі.
Аднак, зразумеўшы, што яго больш цікавіць фізіка, Рэнтген вырашыў перайсці вучыцца ва ўніверсітэт. Пасля паспяховай абароны дысертацыі ён прыступае да працы ў якасці асістэнта на кафедры фізікі ў Цюрыху, а потым у Гісене. У перыяд з 1871 па 1873 Вільгельм працаваў у Вюрцбургскім універсітэце, а затым разам са сваім прафесарам Аўгустам Адольфам Кунтам перайшоў у Страсбургскі ўніверсітэт у 1874 годзе, у якім прапрацаваў пяць гадоў у якасці лектара (да 1876 года), а затым у якасці прафесара (з 1876). Таксама ў 1875 годзе Вільгельм становіцца прафесарам Акадэміі Сельскай Гаспадаркі ў Канінгеме (Вітэнбергу). Ужо ў 1879 годзе ён быў прызначаны на кафедру фізікі ва ўніверсітэце Гісена, якую пасля ўзначаліў. З 1888 года Рэнтген узначаліў кафедру фізікі ва Універсітэце Вюрцбурга, пазней, у 1894 годзе, яго абіраюць рэктарам гэтага ўніверсітэта. У 1900 годзе Рэнтген стаў кіраўніком кафедры фізікі ўніверсітэта Мюнхена — яна стала апошнім месцам яго працы. Пазней, па дасягненні прадугледжанага правіламі гранічнага ўзросту, ён перадаў кафедру Вільгельму Віну, але ўсё роўна працягваў працаваць да самага канца жыцця.
У Вільгельма Рэнтгена былі сваякі ў ЗША, і ён хацеў эміграваць, але нават нягледзячы на тое, што яго прынялі ў Калумбійскі ўніверсітэт у Нью-Ёрку, ён застаўся ў Мюнхене, дзе і працягвалася яго кар’ера.
Памёр 10 лютага 1923 г ад раку і быў пахаваны ў Гісене.
Зноскі
- ↑ а б Wilhelm Konrad Röntgen // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ W.C. Röntgen // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Рентген Вильгельм Конрад // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ а б https://www.library.ethz.ch/Ressourcen/Digitale-Bibliothek/Kurzportraets/Wilhelm-Conrad-Roentgen-1845-1923 Праверана 15 верасня 2019.
- Нарадзіліся 27 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1845 годзе
- Нарадзіліся ў Каралеўстве Прусія
- Памерлі 10 лютага
- Памерлі ў 1923 годзе
- Памерлі ў Мюнхене
- Пахаваныя ў Гесэне
- Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Вюрцбургскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гісенскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Страсбурскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Цюрыхскага ўніверсітэта
- Дактары навук
- Прафесары
- Выпускнікі Цюрыхскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Утрэхцкага ўніверсітэта
- Выпускнікі Страсбурскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Парыжскай медыцынскай акадэміі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Германіі
- Фізікі XIX стагоддзя
- Фізікі XX стагоддзя
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Вучоныя, у гонар якіх названы фізічныя адзінкі вымярэння
- Постаці радыебіялогіі
- Узнагароджаныя медалём Матэўчы
- Памерлі ад каларэктальнага раку