Перайсці да зместу

Гала-рымляне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гала-рымляне (фр.: Les Gallo-Romains, ням.: Welske) — умоўная назва асноўнага насельніцтва рымскай правінцыі Галія, якое сфармавалася ў выніку прагрэсіўнай асіміляцыі і антычнай раманізацыі дарымскага насельніцтва — кельтаў — рымлянамі з некаторай прымешкай грэчаскага і маўрытанскага элементаў, асабліва ў паўднёвай палове правінцыі, у Аквітаніі і Правансе.

Змяшанае раманамоўнае насельніцтва стала пераважаць у Галіі ўжо да III стагоддзя н.э., а да пачатку V стагоддзя кельцкае насельніцтва цалкам асімілявалася (за выключэннем брэтонаў на паўвостраве Брэтань, выцесненых германскімі плямёнамі з Брытаніі ў V—VII стст.).

Гала-рымляне позняй антычнасці склалі этнагенетычную аснову сучаснай французскай нацыі, а таксама бельгійскіх валонаў, франка-швейцарцаў, на поўнач ад лініі Спецыя-Рыміні, у Правансе і Каталоніі.

Гала-рымскія сцены III стагоддзя ў горадзе Ле-Ман

Цызальпінская і Транспальпінская Галія

[правіць | правіць зыходнік]

Пад словам «Галія» ў старажытнарымскай дзяржаве мелі на ўвазе дзве тэрыторыі, населеныя кельтамі: Цызальпінскую Галію і Транспальпінскую Галію.

Цызальпінская Галія знаходзілася на поўнач ад Італіі, з яе некаторыя гальскія плямёны былі выцеснены, а землі заселены рымлянамі і італікамі. Іншыя цызальпінскія гальскія плямёны засталіся ў паўночнай Італіі, ператварыліся ў «саюзнікаў» рымлян і неўзабаве зліліся з рымлянамі.

Транспальпінская Галія прыблізна супадала з цяперашняй Францыяй. Нават праз стагоддзі пасля заваявання рымлянамі галы складалі ў ёй пераважную большасць насельніцтва; толькі ў буйных гарадах і на паўднёвым узбярэжжы жыло шмат патомных рымлян. Тым не менш, з часам нашчадкі галаў не толькі сталі называць сябе рымлянамі, але страцілі сваю мову і цалкам перайшлі на lingua romana. Менавіта насельніцтва Транспальпінскай Галіі і называюць гала-рымлянамі.

Падгрупы гала-рымлян

[правіць | правіць зыходнік]

Самі па сабе гала-рымляне не былі «монаэтнічны». Гісторыкі вылучаюць дзве падгрупы раманскага насельніцтва Галіі — адна пражывала ў Аксітаніі, а іншая ў Нейстрыі. Аксітанцы — былое насельніцтва рымскіх правінцый Аквітаніі і Праванса — былі найбольш раманізаваны і ў меншай меры падвергліся германскаму ўплыву, у іх вылучылася свая правансальская мова і свае культурныя асаблівасці. Насельніцтва Нейстрыі — былыя жыхары рымскіх правінцый Белгіка і Лугдунская Галія, якія падвергліся мацнейшаму ўплыву франкаў і мелі больш шчыльныя франкскія паселішчы, але ўсе ж захавалі сваю раманскую культуру. Падобны падзел можна прасачыць дагэтуль, хоць гэта адрозненне і сціраецца ўсё больш.

Германскія элементы

[правіць | правіць зыходнік]

Ужо з канца IV у. на тэрыторыі Галіі, асабліва на паўночным усходзе, селяцца і германскія плямёны (франкі, алеманы, вестготы). З-за даволі выразных праяў расізму (у тым ліку істытуцыянальнага) а таксама культурна-моўных адрозненняў, гала-раманскае насельніцтва, якое пераважала на гэтай тэрыторыі (парадку 5-8 мільёнаў чалавек), на працягу ранняга Сярэднявечча пражывае ва ўмовах непадзельнага панавання германцаў, які склалі аснову кіруючага класа. Так, жыццё простага германца было ўдвая даражэйшае за жыццё гала-рымляніна, якія атрымалі пагардлівую мянушку «уэльскі» (Welske, гэта значыць валахі) — германскі паводле паходжання экзаэтнонім для ўсіх народаў, якія размаўлялі на народнай латыні. Паступова, аднак, у сілу лікавай перавагі гала-рымлян (германцаў было не больш за паўмільён чалавек, хоць у некаторых рэгіёнах іх прысутнасць была значнай або нават колькасна пераважалі — напрыклад, у г. Дзюнкерк), германцы раствараюцца ў гала-рымскім асяроддзі. Гала-рымляне разам з асіміляванымі германскімі і іншымі плямёнамі даюць пачатак сучасным французам і Францыі.

Гала-рымская дзяржаўнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Супраціўленне гала-рымскага народа германскім заваяванням знайшло сваё адлюстраванне ў фарміраванні апошняй раманскай дзяржавы пад правадырствам рымскага намесніка Сіягрыя, які сфарміраваў каралеўства Суасон і адстойваў правы раманскага насельніцтва ў 464486 гг. аж да яго падзення ў выніку нападу войскаў франкскага правадыра Хлодвіга I .

Падчас аналагічнага працэсу антычнай раманізацыі ў іншых правінцыях імперыі ў часы позняй антычнасці сфарміраваліся субэтнічныя раманамоўныя групы: ібера-рымляне ў Іберыі, дака-рымляне ў Рымскай Дакіі і на Балканах, розныя групы італа-рымлян ў рэгіёнах Італіі і на Сіцыліі. Усе яны затым паклалі пачатак сучасным народам і народнасцям Еўропы (іспанцы, партугальцы, румыны, малдаване і інш.)